Белавія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Белавія» (англ.: Belavia Belarusian Airlines) — нацыянальная авіякампанія Беларусі. Усе 100 % акцый належаць дзяржаве.

Хуткія факты Дата заснавання, Бонусная праграма ...

«Белавія» мае 50 прадстаўніцтваў па-за межамі краіны[1], з’яўляецца сябрам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA) і Еўрапейскай асацыяцыі рэгіянальных авіякампаній (ERAA).

29 студзеня 2014 года РУП «Нацыянальная авіякампанія „Белавія“» было рэарганізавана ў ААТ «Авіякампанія „Белавія“», у выніку чаго з назвы было выкраслена слова «Нацыянальная». Паводле прэс-службы «Белавіі», будзе праведзена праца па вяртанні авіякампаніі статуса нацыянальнага авіяперавозніка[2].

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Ту-134А пад бел-чырвона-белым сцягам (Франкфурт-на-Майне, 1994 год)

Беларуская грамадзянская авіяцыя бярэ свой пачатак з 7 лістапада 1933 года, калі адбылося адкрыццё Мінскага аэравакзала, у якім вясной 1934 года прызямліліся тры першыя самалёты По-2. У 1936 годзе быў адкрыты першы паштова-пасажырскі рэйс паміж Мінскам і Масквой.

У 1961—1983 гадах адбываецца папаўненне паветранага флоту Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі: быў набыты турбавінтавы самалёт Ан-10, рэактыўны пасажырскі самалёт Ту-124, пачалася эксплуатацыя самалёта Ту-134А. У 1983 годзе ва ўласнасць Мінскай авіяцыйнай тэхнічнай базы перайшоў першы самалёт Ту-154.

Пасля распаду СССР і набыцця незалежнасці Рэспублікай Беларусь у 1991 годзе было створана Беларускае аб’яднанне грамадзянскай авіяцыі «Белавія», якое атрымала ў спадчыну парк паветраных суднаў, што належалі Беларускаму ўпраўленню грамадзянскай авіяцыі. У структуру аб’яднання ўваходзілі ўсе прадпрыемствы грамадзянскай авіяцыі Рэспублікі Беларусь.

5 сакавіка 1996 года была праведзена рэарганізацыя Беларускага аб’яднання грамадзянскай авіяцыі «Белавія», у выніку якой была створана Нацыянальная авіякампанія «Белавія». Флот новай авіякампаніі складаўся з самалётаў Ту-154 і Ту-134А.

У 1998 годзе адбылося аб’яднанне авіякампаній «Белавія» і «Мінскавія», у выніку якога на баланс «Белавіі» паступілі самалёты Ан-24, Ан-26 і Як-40.

У 2000 годзе адбылося аб’яднанне «Белавія» і «Магілёўавія».

У 2002 годзе была падпісана першая код-шэрынгавая ўгода з Austrian Airlines. Першы заходні самалёт у «Белавіі» з’явіўся ў 2003 годзе — у аператыўны лізінг быў узяты Boeing 737—500 (бартавы нумар EW-250PA).

29 студзеня 2014 года РУП «Нацыянальная авіякампанія „Белавія“» было рэарганізавана ў ААТ «Авіякампанія „Белавія“».

24 снежня 2019 года «Белавія» сустрэла 4-мільённага пасажыра[3].

Пасля інцыдэнту з Boeing 737-8AS, 24 мая 2021 года міністр транспарту Вялікабрытаніі Грант Шапс паведаміў, што Вялікабрытанія прыпыніла дзейнасць ліцэнзіі «Belavia», а Управа цывільнай авіацыі Вялікабрытаніі парэкамендавала авіякампаніям пазбягаць паветранай прасторы Беларусі «дзеля бяспекі пасажыраў». У той жа час, у сувязі з тым, што ўлады Літвы забаранілі рэйсы Belavia у/з літоўскіх аэрапортаў, авіякампанія адмяніла палёты ў Вільнюс на месяц.

У сувязі з міграцыйным крызісам 2 снежня 2021 года «Белавія» трапіла ў чорны спіс Еўрасаюза[4]. 20 снежня кампанію ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[5]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[6][7]. У жніўні 2023 года ЗША ўнеслі авіякампанію ў свой чорны спіс[8]. У маі 2024 года Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі адхіліў іск кампаніі «Белавія», якая патрабавала зняць з яе санкцыі Еўрапейскага саюза[9].

Remove ads

Паказчыкі дзейнасці

Thumb
Цэнтральны офіс авіякампаніі «Белавія» (Мінск, Беларусь)

Структура рэалізацыі паслуг

Удзельная вага паслуг, якія выконвае «Белавія»:

  • авіяперавозка пасажыраў — 65,6 %
  • перавозкі пасажыраў на чартарных рэйсах — 21,6 %
  • запраўка авіяпалівам паветраных суднаў, якія выконваюць палёты ў Нацыянальны аэрапорт, — 11,0 %
  • тэхнічнае абслугоўванне паветраных суднаў, якія выконваюць палёты ў Нацыянальны аэрапорт, — 0,5 %
  • іншыя паслугі — 1,3 %

Статыстыка

2009 2010 2011 2012 2013 2014 2015 2016 2017 2018 2019
ЗАРОБАК млн дол 119 151 300
ПРЫБЫТАК млн дол 2,9 7,9
ЧЫСТЫ ПРЫБЫТАК млн дол 0,7 2,7 12
ПАСАЖЫРЫ тыс 968 1 036 1 284 1 612 2 488 3 008 3 386
САМАЛЁТЫ у канцы года 26 31
КІРУНКІ у канцы года 49 56
крыніцы [10] [11] [12] [13][14] [3]

Сістэма тарыфаў

«Белавія» істотна змяніла сваю бізнес-мадэль, перайшоўшы 18 лістапада 2019 года на брэндаваную структуру тарыфаў, якая дазваляе пасажырам самастойна выбіраць набор паслуг для пералёту[15]. У рамках новай канцэпцыі авіякампанія павялічыла вагу ручной паклажы з 8 да 10 кг і ўвяла так званую палітыку тарыфных брэндаў, што мае на ўвазе распадзел кошту квіткоў у залежнасці ад набору паслуг на борце.

У новай сістэме тарыфаў даступныя безбагажныя тарыфы. Колькасць месцаў і кошт авіяквіткоў у розных тарыфных брэндах залежаць ад умяшчальнасцi паветранага судна, колькасці пасажыраў на рэйсе і іншых фактараў. Розніца паміж коштам безбагажнага пералёту і мінімальным коштам квітка з багажом па маршруце «туды-назад» складае да 65 еўра, у залежнасці ад кірунку.

Усе тарыфы авіякампаніі падзеленыя на пяць груп: Прома, Лайт, Смарт, Флекс, Бізнес.

  • У тарыфных брэндах Прома і Лайт прапаноўваюцца самыя даступныя па кошце авіяквіткі. Абодва брэнды даюць магчымасць бясплатна перавезці толькі ручную паклажу вагой не больш за 10 кг. Пры неабходнасці куплі багажу кошт правозу аднаго чамадана зніжаны з 50 да 25 еўра для названых брэндаў.
  • У тарыфы групы Смарт ужо ўключаны бясплатны правоз не толькі аднаго месца ручной паклажы вагой да 10 кг, але і зарэгістраванага багажу вагой да 23 кг. Тарыфы Смарт таксама даюць магчымасць бясплатнага папярэдняга выбару асобных катэгорый месцаў на борце самалёта.
  • Умовы тарыфу Флекс прадугледжваюць, апроч бясплатнага правозу ручной паклажы, бясплатны правоз аднаго месца багажу вагой да 32 кг. Паслуга папярэдняга выбару месца ў салоне, а таксама змены даты вылету і вяртання квітка прадастаўляюцца бясплатна.
  • Бізнес-тарыф уключае ў сябе найбольшую колькасць паслуг: бясплатны правоз двух месцаў ручной паклажы вагой не больш за 10 кг кожнае і двух месцаў зарэгістраванага багажу вагой да 32 кг кожнае, бясплатны папярэдні выбар месца на борце і магчымасць змены і вяртання квітка да і пасля вылету. Акрамя таго, авіякампанія прапануе пасажырам, якія вандруюць па тарыфе Бізнес, прыярытэтнае сяданне, абслугоўванне ў бізнес-зале і асобную стойку рэгістрацыі.
Больш інфармацыі КЛАС АБСЛУГОЎВАННЯ, ГРУПА ТАРЫФАЎ ...
Remove ads

Кірункі

Thumb
Рэгулярныя кірункі Belavia

Геаграфія палётаў

Летні расклад рэгулярных рэйсаў 2023 года[16]:

Больш інфармацыі Краіна, Горад ...

Пагадненні аб адзіным кодзе

«Белавія» мае пагадненні аб адзіным кодзе з наступнымі авіякампаніямі[17]:

  • Czech Airlines
  • Etihad Airways[19]
  • Finnair
  • KLM
  • LOT
  • Motor Sich
  • S7 Airlines
  • Turkish Airlines[20]
  • Ural Airlines[21]
  • Uzbekistan Airways

Флот

Thumb
Boeing 737—800
Thumb
Embraer E195

Флот «Белавіі» налічвае 31 самалёт трох вытворцаў: Boeing, Bombardier і Embraer. Сярэдні ўзрост самалётаў складае 12,5 года[22].

Згодна з праграмай панаўлення флоту на 2019—2020 гады, «Белавія» мела набыць у лізінг 7 новых самалётаў Boeing 737 MAX 8 і 5 новых самалётаў Embraer E-Jet у лізінгавай кампаніі Nordic Aviation Capital. Прыбыццё апошняга з 5 самалётаў Embraer было запланавана на красавік 2020 года[22]. З прычыны прыпынення палётаў Boeing 737 MAX набыццё гэтага самалёта было адтэрмінавана да 2020 года.

Пасля 2020 года планавалася набыццё ў лізінг самалётаў Embraer сямейства E-Jet E2[23].

Больш інфармацыі Самалёт, Колькасць ...
Remove ads

Сэрвіс

«Белавія» супольна з Нацыянальным аэрапортам «Мінск» прапануе паслугу Drop-off — сэрвіс самастойнай здачы пасажырам свайго багажу[24]. Паслуга даступная толькі пад простыя пералёты (недаступная пасажырам, якія вандруюць транзітам). Сэрвіс Drop-off дазваляе пасажырам максімальна скараціць час рэгістрацыі на рэйс (рэгістрацыя на рэйс пачынаецца за дзве гадзіны да вылету), вызваляе ад неабходнасці прастойваць у чэргах і робіць знаходжанне ў аэрапорце больш выгодным.

Remove ads

Інцыдэнты

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads