Bhutanitis lidderdalii
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Bhutanitis lidderdalii ці Armandia lidderdali — дзённы матыль сямейства паруснікі (Papilionidae). Відавая лацінская назва дадзена ў гонар Dr. Lidderdale, з асабістай калекцыі якога і быў апісаны першы экзэмпляр матыля.
Remove ads
Апісанне
Размах крылаў 100—116 мм. Асноўны фон крылаў цёмны. Тонкія поласы размяшчаюцца на крылах пераважна вертыкальна жоўтага колеру. Крылы медыяльна выцягнутыя, верхнія закругленыя. Ніжнія — з 3 хвосцікамі — латэральны самы доўгі, медыяльны карацейшы. У аснове хвосцікаў размяшчаецца яркая пляма. Дыстальная частка плямы афарбаваная ў жоўта-аранжавыя колеры, праксімальная — у ярка-чырвоны колер. У сярэдзіне плямы знаходзяцца 2-3 светлыя вочкі на агульным чорным фоне, у рознай ступені выяўленыя ў розных падвідаў. Ніжні бок крылаў афарбаваны ў шэры колер.
Remove ads
Арэал і падвіды
Номынатыўны падвід Bhutanitis lidderdalii lidderdalii жыве ў індыйскім штаце Нагаленд, у Сікіме, Бутане і на поўначы М'янмы, у Непале. Падвід Bhutanitis lidderdalii spinosa — у кітайскай правінцыі Сычуань. Падвід Bhutanitis lidderdalii ocellotomaculata — у паўночным Тайландзе. Адрозніваюцца падвіды некаторымі дэталямі малюнка крылаў.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads