Blend4Web

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Blend4Web — адкрыты фрэймворк, прызначаны для стварэння і адлюстравання інтэрактыўнай трохмернай графікі ў браўзэрах, які прадугледжвае выкарыстанне для стварэння кантэнту адкрыты пакет 3D-мадэлявання Blender.

Хуткія факты Тып, Аўтар ...

Выпушчаны ў 2014 годзе, распрацоўшчык — расійская фірма «Трыумф», пастаўляе таксама камерцыйную ліцэнзію прадукту (якая ўключае прыклады з зыходнымі кодамі і паслугі па тэхнічнай падтрымцы).

Remove ads

Агляд

Падрыхтоўка аўдые-візуальнага кантэнту для Blend4Web ажыццяўляецца ў пакеце 3D-мадэлявання і анімацыі Blender. Кантэнт прайграваецца з дапамогай WebGL, Web Audio і іншых стандартных браузерных тэхналогій, без выкарыстання якіх-небудзь пашырэнняў[2].

Фреймворк распаўсюджваецца на ўмовах падвойнага ліцэнзавання, пад адкрытай GPLv3 і камерцыйнай ліцэнзіямі. Зыходны код знаходзіцца ў рэпазіторыі на GitHub[3].

3D-сцэна ствараецца ў Blender і экспартуецца ў выглядзе файла ў фармаце JSON і бінарнага файла для наступнай загрузкі вэб-дадаткам. Сцэна можа быць экспартавана ў выглядзе адзінага самадастатковага HTML-файла, у які пакуюцца экспартаваныя дадзеныя, карыстацкі інтэрфейс вэб-плэера і выкананы код[4]. Экспарт у HTML фармаце разглядаецца як найбольш просты спосаб работы з Blend4Web[5]. Выніковы файл з мінімальным памерам каля 1 МБ можа быць размешчаны на вэб-старонцы з дапамогай стандартнага элемента iframe[6]. Вэб-дадаткі на аснове Blend4Web могуць быць разгорнутыя ў папулярных сацыяльных сетках, такіх як Facebook[7] і У Кантакце.

У склад праграмных кампанентаў Blend4Web ўваходзяць бібліятэкі JavaScript, дадатак да Blender і набор інструментаў для налады параметраў 3D-сцэн, адладкі і аптымізацыі.

Распрацоўка Blend4Web была пачатая маскоўскай кампаніяй «Трыумф» у 2010 годзе. Першы публічны рэліз адбыўся 28 сакавіка 2014 года[8].

Remove ads

Асаблівасці

Фрэймворк змяшчае шэраг кампанентаў, звычайна прысутных у ігравых рухавіках, уключаючы сістэму пазіцыянавання крыніц гуку, фізічны рухавік (форк фізічнага рухавіка Bullet, размешчаны на JavaScript), сістэму анімацыі і пласт абстракцыі для праграмавання ігравой логікі[9].

На кожны аб’ект можа быць прызначана да 8 анімацый рознага тыпу, у тым ліку шкілетную і вяршынную анімацыю. Хуткасць і кірунак анімацыі, а таксама параметры сістэм часціц (памер, пачатковая хуткасць і колькасць) могуць быць зададзены з дапамогай API[10].

Падтрымліваюцца дынамічная загрузка і выгрузка дадзеных, карты асвятлення, маецца магчымасць сімуляцыі падпаверхневага рассейвання[11].

Маюцца рашэнні для рэндэрынгу вонкавых сцэн, уключаючы сімуляцыю ўздзеяння ветру, сімуляцыю вады, атмасферныя эфекты. Работа названага функцыяналу прадэманстравана ў дэма-роліку «Ферма», у якім таксама прысутнічаюць шматлікія аніміраваныя неігравыя персанажы, рэалізавана магчымасць перамяшчэння па лакацыі з выглядам ад першай асобы, рэалізавана узаемадзеянне з аб’ектамі і кіраванне транспартным сродкам[12].

З прычыны выкарыстання кросбраўзэрнай тэхналогіі WebGL, Blend4Web працуе ва ўсіх асноўных[13] браўзэрах, у тым ліку на мабільных прыладах. Тым не менш, у браўзэрах з эксперыментальнай рэалізацыяй стандарту WebGL, такіх як Internet Explorer, магчымасці Blend4Web падтрымліваюцца не цалкам[14].

Сярод нетрывіяльных для браўзэрных фрэймворкаў асаблівасцяў называюцца наступныя: аптымізацыя метадам камбінавання выклікаў адмалеўкі, аптымізацыя метадам адсячэння схаваных аб’ектаў, вынясенне фізічных разлікаў у асобны паток выканання, імітацыі паводзінаў марскіх хваляў[15].

У версіі 14.09 у Blend4Web была рэалізавана магчымасць рэалізацыі інтэрактыўнасці ў 3D-сцэнах з дапамогай інструмента для візуальнага праграмавання. Інструмент нагадвае рэдактар логікі убудаванага ігравога рухавіка Blender, у прыватнасці, у ім, як і ў BGE, выкарыстоўваюцца візуальныя лагічныя блокі, якія выстройваюцца ў інтэрфейсе Blender. Анімацыйныя паслядоўнасці, створаныя мастаком, прайграваюцца ў адказ на ўзаемадзеянне карыстальніка з тымі ці іншымі трохмернымі аб’ектамі[16][17].

Пачынаючы з версіі 15.03 Blend4Web падтрымлівае далучэнне двухмерных HTML-элементаў (напрыклад, інфармацыйных вокнаў) да 3D-аб’ектаў (так званыя анатацыі), а таксама капіраванне аб’ектаў падчас працы дадатка («інстанцыраванне», англ.: instancing)[18].

Сярод эфектаў на аснове постапрацоўкі падтрымліваюцца свячэнне паверхні (англ.: glow), засвечванне яркім святлом (bloom), глыбіня рэзкасці камеры, змрочныя прамяні, размыцце пры руху і ўзаемнае зацяненне (SSAO)[19].

Remove ads

Інтэграцыя з Blender

Дадатак для Blender напісаны на Python і C, і можа быць скампілявана для платформаў Linux x86/x64, Mac OS X x64 і MS Windows x86/x64.

Профіль налад Blend4Web актывуецца ў наладах адона. Пры пераключэнні ў профіль адбываецца перабудоўванне інтэрфейсу Blender з адначасовым выдаленнем ўсіх налад, якія не падтрымліваюцца[20].

Blend4Web падтрымлівае шэраг спецыфічных для Blender функцый, такіх як вузлавой рэдактар матэрыялаў (інструмент для візуальнага праграмавання шэйдараў) і сістэма часціц[21]. Таксама маецца пачатковая падтрымка рэдактара нелінейнай анімацыі (NLA) у складзе пакета Blender, прызначанага для стварэння простых сцэнарыяў.

Для атрымання падобнага візуальнага выніку ў рэдактары і ў браўзэры (WYSIWYG), карыстальнікам рэкамендуецца перамыкацца ў рэжым рэндэрынгу GLSL, які ёсць ў Blender[22].

Параўнанне з аналагамі

Blender Game Engine

Як і ўбудаваны ігравы рухавік Blender (Blender Game Engine, BGE), Blend4Web загружае падрыхтаваныя ў Blender дадзеныя сцэн без выкарыстання якога-небудзь прамежкавага рэдактара[5]. Дадаткі на аснове Blend4Web прызначаны для працы ў браўзэрах, у той час як выкананыя файлы BGE запускаюцца па-за браўзэраў[23][24]. API Blend4Web рэалізаваны на JavaScript, у адрозненне ад заснаваных на Python API убудаванага рухавіка Blender. Замест візуальнага рэдактара логікі BGE, які не падтрымліваецца ў Blend4Web, у апошнім мяркуецца выкарыстанне стандартных падыходаў, прынятых у вэб-распрацоўцы.

Unity

У Unity магчымасць экспарту ў WebGL маецца з версіі 5[25]. Рэалізацыя падтрымкі WebGL, тым не менш, носіць эксперыментальны характар, у прыватнасці, у WebGL-версіі ў бліжэйшай перспектыве не плануецца падтрымка мабільных прылад, сістэмы пазіцыянавання крыніц гуку, відэа-тэкстур[26].

Three.js

WebGL-бібліятэка Three.js патрабуе напісання праграмнага кода для выканання трывіяльных задач, што павышае парог уваходжання і падаўжае навучанне; у Blend4Web большая частка работ па падрыхтоўцы анлайн-прэзентацый не патрабуе праграмавання[27].

Remove ads

Вядомыя выпадкі выкарыстання

НАСА распрацавала інтэрактыўны вэб-дадатак да трэцяй гадавіны з дня пасадкі марсахода К’юрыёсіці[28]. У дадатку[29], створаным на аснове Blend4Web, рэалізаваны рух ровера, кіраванне камерамі і маніпулятарам, а таксама ўзноулены некаторыя вядомыя падзеі місіі[30][31]. Дадатак быў прадстаўлены ў пачатку секцыі WebGL на канферэнцыі SIGGRAPH 2015[32].

Зноскі

  1. Blend4Web: the Open Source Solution for Online 3D. Mozilla Hacks. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. Blend4Web on GitHub. GitHub.com/TriumphLLC. Праверана 11 жніўня 2014.
  3. Прахов, Андрей (Июль, 2015). «Blend4Web». Linux Format, стр. 20.
  4. Blend4Web, an Interactive 3D Viewer. BlenderNation.com. Праверана 11 жніўня 2014.
  5. Blend4Web: способ вставить 3D-содержание на веб-страницу с использованием WebGL(недаступная спасылка). Belursus.info. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2015. Праверана 4 верасня 2014.
  6. Blender Models in Facebook(недаступная спасылка). Dalai Felinto. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2015.
  7. Официальный сайт Blend4Web - О проекте. Blend4Web.com. Праверана 13 жніўня 2015.
  8. Blend4Web update adds improved lighting and more. BlenderNation.com. Праверана 13 жніўня 2014.
  9. The Farm. Chrome Experiments. Праверана 11 верасня 2015.
  10. Can I use WebGL?. caniuse.com. Праверана 15 жніўня 2014.
  11. Blend4Web: енджин за създаване на браузърни 3D сцени и приложения. Kaldata: Software, Hardware and Game Reviews. Праверана 4 верасня 2014.
  12. Cozzi, Patrick. WebGL Insights. CRC Press, 2015 ISBN 978-1-4987-1607-9.
  13. Blend4Web Update: Non Linear Animation and more. BlenderNation.com. Праверана 29 верасня 2014.
  14. Выпущен фреймворк Blend4Web 14.09(недаступная спасылка). digilinux.ru. Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2014. Праверана 29 верасня 2014.
  15. Blend4web: annotations interactives et autres nouveautés(недаступная спасылка). Greg G.d.Bénicourt. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2016. Праверана 29 мая 2015.
  16. Blend4Web – Must-Have for Blender Fans!(недаступная спасылка). 3ddey.com. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2015. Праверана 29 мая 2015.
  17. 3D-Web-Applikationen mit Blend4Web erstellen(недаступная спасылка). entwickler.de. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 29 мая 2015.
  18. Blend4Web: Exporter Facilement en HTML. BlenderLounge. Праверана 17 ліпеня 2015.
  19. Blender en tu Web: Blend4Web. PatrimonioVirtual.com. Праверана 13 жніўня 2014.
  20. Blend4Web: Ferramenta publica projetos do Blender para Web. Allan Brito. Праверана 29 мая 2015.
  21. Unity 5 Ships and Brings One Click WebGL Export to Legions of Game Developers. The Mozilla Blog. Праверана 16 чэрвеня 2015.
  22. Why NASA Switched from Unity to Blend4Web(недаступная спасылка). GameDev.Net. Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2015. Праверана 11 верасня 2015.
  23. The Good, The Bad and the WebGL-y(недаступная спасылка). benchung.com. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2015. Праверана 19 чэрвеня 2015.
  24. New Online Exploring Tools Bring NASA's Journey to Mars to New Generation. NASA. Праверана 7 жніўня 2015.
  25. Experience Curiosity. NASA's Eyes. Праверана 7 жніўня 2015.
  26. Prenez le controle de Curiosity avec Blend4Web(недаступная спасылка). Greg G.d.Bénicourt. Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2015. Праверана 16 верасня 2015.
  27. Internet 3D: Take the Curiosity Rover for a Spin Right on the NASA Website. Technology.Org. Праверана 12 жніўня 2015.
  28. Khronos Events - 2015 SIGGRAPH. Khronos. Праверана 13 жніўня 2015.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads