Егіпецкая чапля

From Wikipedia, the free encyclopedia

Егіпецкая чапля
Remove ads

Егіпецкая чапля (Bubulcus ibis) — птушка сямейства чаплевых, адзіны прадстаўнік монатыпічнага роду Егіпецкія чаплі (Bubulcus).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Знешні выгляд

Даўжыня цела 48—53 см, размах крылаў 90—96 см. Егіпецкая чапля, у адрозненне ад іншых чапляў, мае кароткі дзюбу. Галава і шыя вохрыста-жоўтыя, тулава белае. У шлюбным уборы развіваецца жоўты чубчык, а таксама з'яўляюцца жоўтыя падоўжаныя пёры на спіне. Увосень гэтыя пёры выпадаюць. Дзюба лімонна-жоўтая. Даўжыня крыла 22—25 см.

Пашырэнне

Насяляе прэснаводныя вадаёмы, адкрытыя травяністыя месцы (палі рысу, балоты, лугі, пашы), а таксама гарады. Гнездавыя біятопы — гаі або групы лісцевых дрэў з густым падлескам сярод адкрытых месцаў або паблізу вады. Арэал разарваны: паўднёвая Партугалія і Іспанія, Францыя, паўночная Італія, Сардзінія, Балканы (трапляецца спарадычна), Паўднёвая Азія, Японія, Філіпіны, некаторыя астравы Малайскага архіпелага, паўночная Аўстралія, Афрыка (без Сахары), Мадагаскар, а ў апошні час пашыраецца i ў абедзвюх Амерыках. Паўднёвыя папуляцыі аселыя, паўночныя — пералётныя. Спарадычна залятае на поўнач ад гнездавога арэала (Ісландыя, Ірландыя, Вялікабрытанія, паўднёвы ўсход Расіі, Данія, Бельгія, Галандыя, Нарвегія, Швецыя, Літва, Чэхія, Польшча, Венгрыя, Беларусь, Украіна, Малдова).

Remove ads

Асаблівасці біялогіі

Гняздо ў калоніі, часцей за ўсё з іншымі відамі чаплевых, на дрэве. Уяўляе ажурны стажок са спіральна складзеных галінак. Часам займае старыя гнёзды іншых відаў чаплевых.

Яйкі (3—4) крыху падоўжаныя, бледна-блакітныя (самыя светлыя з усіх яек чаплевых).

Літаратура

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads