Цвінтарэй прыгожы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цвінтарэй прыгожы
Remove ads

Цвінтарэ́й прыгожы[1][2] (Centaurium pulchellum) — від кветкавых раслін роду Цвінтарэй (Centaurium) сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 2—25 см. Сцябло прамастойнае, звычайна разгалінаванае ад асновы. Лісце простае, сядзячае, супраціўнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай і клінападобнай асновай. Кветкі цёмна-ружовыя або белыя, на канцах галінак. Пялёскаў — 5. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія

Еўраазіяцкі від раслін. Святлолюбівая расліна, мезафіт, гіграфіт і галатроф[3]. Расце ў стэпах, на лугах, берагах вадаёмаў, пустках, каля дарог. Цвіце ў чэрвеніверасні[2].

Ахоўваецца ў шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны, у Фінляндыі[3].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 34. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.
  3. Золототысячник красивый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads