Цвінтарэй
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цвінтарэй[1][2] (Centaurium) — род кветкавых раслін сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 5—35[2] см. Сцябло прамое, чатырохграннае, голае або пакрытае кароткімі сасочкамі.

Лісце супраціўнае, простае, з суцэльным краем. Кветкі ружовага, радзей жоўтага або белага колеру, сабраныя ў разгалінаваныя вілаватыя, часам коласападобныя суквецці ці адзіночныя. Чашачка трубчастая, вуглаватая. Тычынак 5. Плод — каробачка.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліны роду растуць пераважна ва ўмераных і субтрапічных зонах Паўночнага паўшар’я, таксама сустракаюцца ў Паўночнай Афрыцы, Аўстраліі і Паўднёвай Амерыцы (Чылі).
Віды
Род налічвае каля 50[2] відаў.
Некаторыя з іх:
- Centaurium anatolicum (K.Koch) Tzvelev
- Centaurium erythraea Rafn — Цвінтарэй звычайны, ці Сардэчнік, ці Цэнтаўрыя, ці Тысячнік[3]
- Centaurium littorale (D.Turner) Gilmour — Цвінтарэй прыморскі[3]
- Centaurium pulchellum (Sw.) Druce — Цвінтарэй прыгожы[3]
- Centaurium spicatum (L.) Fritsch
- Centaurium tenuiflorum (Hoffmanns. & Link) Fritsch
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 34. — 160 с. — 2 350 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads