Кліменіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кліменіі
Remove ads

Кліме́ніі (лац.: Clymeniida [Clymenia — німфа, дачка Акіяна]) — атрад вымерлых галаваногіх малюскаў. Жылі ў познім дэвоне — раннім карбоне (каля 30 відаў)[1].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

На Беларусі рэшткі іх зрэдку трапляюцца ў адкладах фамену (верхні дэвон) у Прыпяцкім прагіне. Маюць важнае значэнне для вызначэння ўзросту парод[1].

Характарызуюцца плоскаспіральнай ракавінай, ганіятытавай і лопасцевай лініяй і размяшчэннем сіфона з боку спіны. Сіфонныя дудкі значнай даўжыні, павернутыя назад. Памеры ракавіны кліменіяў ад 1 да 50 см[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Кліменіі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984.  588 с., іл. 10 000 экз.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads