Кізільнік аднакветны

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кізі́льнік аднакветны[1] (Cotoneaster uniflorus) — від кветкавых раслін роду Кізільнік (Cotoneaster) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Раскідзісты лістападны куст вышынёй да 0,5[1] м. Маладыя парасткі апушаныя. Лісце простае, суцэльнае, на чаранках, цёмна-зялёнае зверху, больш светлае, жаўтаватае, валасістае ці голае знізу. Кветкі з пяццю[2] пялёсткамі, зеленавата-белыя або ружаватыя, паніклыя, па 1—2 на голых кветаносах у пазухах лісця. Плод — сакаўны яблык аранжава-чырвонага колеру, з 3—4 костачкамі.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на паўночным усходзе Еўропы, на Урале, Алтаі, захадзе Кітая, паўночным захадзе Манголіі, у Сярэдняй Азіі. Расце на стэпавых камяністых схілах гор, камяністых россыпах і скалах. Цвіце ў чэрвені[1]. Плады паспяваюць у жніўніверасні[1].

Ахоўваецца ў Расіі на тэрыторыі на тэрыторыі Ненецкай аўтаномнай акругі і Рэспублікі Комі[2][3].

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984.  588 с., іл. 10 000 экз.
  2. Кизильник одноцветковый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads