DAX
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
DAX (ням.: Deutscher Aktienindex) — гэта адзін з найважнейшых фондавых індэксаў Германіі. Індэкс вылічваецца як сярэдняе ўзважанае па капіталізацыі значэнне коштаў акцый 40 найбуйных акцыянерных кампаній Германіі. DAX з’яўляецца эквівалентам брытанскага FTSE 100 і амерыканскага індэкса Доу-Джонса.
DAX быў створаны 1 ліпеня 1988 года, яго пачатковае значэнне складала 1000 пунктаў.[1] Індэкс вылічваецца кампаніяй Deutsche Börse AG.
24 лістапада 2020 года Deutsche Börse абвясціла аб пашырэнні склада індэкса на дзесяць дадатковых кампанентаў з мэтай больш поўна адлюстроўваць сучасную структуру эканомікі Германіі. Пашырэнне адбылося ў 3 квартале 2021 года.[2]
Remove ads
Разлік індэкса
Са студзеня 2016 года індэкс разлічваецца кожны гандлёвы дзень з 9.00 раніцы па Цэнтральнаеўрапейскім часе. Пры вылічэнні DAX выкарыстоўваюцца кошты акцый на электроннай біржы XETRA.[3]
Для разліку, заснаванага на формуле Эцьена Ласпейрэса, цэны акцый выбраных лістынгавых кампаній узважваюцца ў адпаведнасці з іх рыначнай капіталізацыяй.[4]
Улічваюцца толькі акцыі, якія знаходзяцца ў свабодным звароце. Калі капітал кампаніі падзелены на некалькі тыпаў акцый (напрыклад, звычайныя акцыі і прывілеяваныя акцыі), выкарыстоўваецца тып акцый з больш высокай ліквіднасцю.[5]
Remove ads
Крытэрыі выбару
З верасня 2021 года кампаніі маюць права на ўключэнне ў DAX толькі па аднаму асноўныму крытэрыю — рынкавай капіталізацыі акцыянернага таварыства.[6] Улічваецца сумарны кошт усіх акцый, якія знаходзяцца ў вольным звароце, а не ў руках стратэгічных інвестараў. Іншыя ранейшыя крытэрыі, як, напрыклад, актыўнасць гандлю каштоўнымі паперамі, адпалі.
Дадаткова ўведзена новая строгая ўмова: кандыдаты ў DAX 40 павінны, як мінімум, два гады працаваць з прыбыткам, а таксама рэгулярна прадстаўляць не толькі гадавыя і паўгадавыя, але і квартальныя справаздачы, якія прайшлі пэўны аўдыт.[7]
Акцыя можа быць выключана з індэкса паміж датамі рэбалансавання, калі яе вага перавышае 10 %, а 30-дзённая гістарычная валацільнасць кошту акцыі перавышае 250 %.[8]
Remove ads
Спіс кампаній
Станам на 8 кастрычніка 2025 года індэкс складаўся з наступных кампаній:
- Adidas
- Airbus Group
- Allianz
- BASF
- Bayer
- Beiersdorf AG
- BMW ST
- Brenntag AG
- Commerzbank
- Continental AG
- Daimler Truck Holding
- Deutsche Bank AG
- Deutsche Boerse
- Deutsche Post
- Deutsche Telekom AG
- E.ON SE
- Fresenius Medical Care
- Fresenius SE
- GEA Group AG
- Hannover Rueckversicherung SE
- Heidelberg Materials
- Henkel VZO
- Infineon
- Mercedes Benz Group
- Merck
- MTU Aero
- Munich Re Group
- Porsche
- Qiagen
- Rheinmetall AG
- RWE AG ST
- SAP
- Scout24 AG
- Siemens AG
- Siemens Energy AG
- Siemens Healthineers
- Symrise AG
- Volkswagen VZO
- Vonovia
- Zalando SE
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads