Debian

From Wikipedia, the free encyclopedia

Debian
Remove ads

Debian — аперацыйная сістэма, якая складаецца з свабоднага ПЗ з адкрытым зыходным кодам.

Хуткія факты Распрацоўшчык, Сямейства АС ...

У цяперашні час Debian GNU/Linux — найбольш папулярны дыстрыбутыў. Таксама існуюць праекты па выкарыстанні іншых ядраў: Debian GNU/Hurd, Debian GNU/kNetBSD і Debian GNU/kFreeBSD.

Debian мае найвялікшае сярод іншых дыстрыбутываў сховішча пакетаў — гатовых да выкарыстання праграм, калі нават не па іх колькасці, то па колькасці архітэктур, што падтрымліваюцца: пачынаючы з ARM, якая выкарыстоўваецца ва ўбудавальных прыладах, найболей папулярных x86, x64 і PowerPC і заканчваючы IBM S/390, якая выкарыстоўваецца ў мэйнфрэймах.

Сховішча падзелена на тры галіны:

  • стабільную (stable), яна змяшчае пакеты, якія ўвайшлі ў апошні афіцыйны дыстрыбутыў (абнаўленне пакетаў у ім адбываецца толькі для прадухілення ўразлівасцяў);
  • тэставую (testing), з якой будзе фарміравацца наступны стабільны дыстрыбутыў;
  • нестабільную (unstable), у якой пакеты рыхтуюцца да змяшчэння ў тэставую галіну.

Існуе таксама галіна, якую завуць эксперыментальнай (experimental); у яе змяшчаюцца пакеты, якія пераносяць асабліва вялікія змены. Для працы са сховішчам распрацаваны розныя сродкі, самае папулярнае з якіх — APT.

Debian стаў асновай цэлага шэрагу дыстрыбутываў (больш за 100). Самыя вядомыя з іх — Adamantix, Bioknoppix, Dreamlinux, Clusterix, Gnoppix, Knoppix, Ubuntu, Libranet, Linspire, MEPIS і Xandros Desktop OS.

Стабільныя версіі аперацыйнай сістэмы Debian завуцца імёнамі персанажаў мультфільма «Toy Story». Сама назва «Debian» складзена з імёнаў заснавальніка праекту Яна Мёрдака (Ian Murdock) і яго сяброўкі (пасля — жонкі, цяпер — былой) Дебры (Debra).

Remove ads

Гісторыя

Стварэнне Debian было распачата ў жніўні 1993 года Янам Мёрдакам. Ён кіраваўся жаданнем стварыць дыстрыбутыў, які будзе, з аднаго боку, адкрытым і вольным у духу Linux і GNU, і адначасова выключна дбайным і добрасумленным. Спачатку над праектам працавала невялікая згуртаваная група хакераў свету вольнага П3, якая паступова разрасталася, стаўшы вялікай арганізаванай супольнасцю распрацоўшчыкаў і карыстальнікаў.

Больш інфармацыі Версія, Кодавая назва ...
Больш інфармацыі Умоўныя абазначэнні: ...
Remove ads

Стадыі распрацоўкі

Пакеты праграмнага забеспячэння, якія знаходзяцца ў распрацоўцы, першапачаткова пападаюць у дыстрыбутыў праекту пад назвай unstable (таксама вядомы як sid), або ў рэпазітарыі experimental. Версіі П3 у unstable дастаткова стабільныя для ўжывання, па меркаванні іх распрацоўшчыкаў, але яны ўжо маюць спецыфічныя змены, занесеныя ў рамках праекту Debian, у тым ліку інфармацыю для стварэння пакета дыстрыбутыва. Гэтыя змены могуць быць новымі і не тэставанымі. ПЗ, не гатовае да выпуску, звычайна змяшчаецца ў experimental.

Пасля таго, як версія П3 прабудзе ў unstable некаторы час (у залежнасці ад колькасці змен), пакет аўтаматычна пераходзіць у дыстрыбутыў testing. Пераход адбываецца, толькі калі пакет не змяшчае крытычных багаў і ўсе астатнія патрэбныя пакеты задавальняюць умовам пераходу ў testing.

Паколькі абнаўленні пакетаў Debian паміж афіцыйнымі рэлізамі не ўключаюць у сябе новую функцыянальнасць, некаторыя распрацоўшчыкі выкарыстоўваюць пакеты з unstable і experimental для новых версій сваіх прадуктаў. Аднак гэтыя дыстрыбутывы тэстуюцца не так дбайна, як stable, і могуць не атрымліваць своечасова важныя выпраўленні бяспекі. Часам няўважлівае абнаўленне (пакеты з unstable) можа сур’ёзна парушыць працу П3.

Пасля таго, як пакеты ў testing даспелі, і мэты, пастаўленыя перад наступным рэлізам, дасягнутыя, testing становіцца наступнай стабільнай версіяй.

Remove ads

Дыстрыбутывы, заснаваныя на Debian

Debian і вытворныя ад яго дыстрыбутывы (больш за 100) выкарыстоўваюць фармат пакетаў .deb і менеджар пакетаў dpkg.

Больш інфармацыі Галіна распрацоўкі, Дыстрыбутыў ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads