Гусіная цыбуля лугавая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гусіная цыбуля лугавая[1] (Gagea pratensis) — кветкавая расліна роду Гусіная цыбуля (Gagea) сямейства Лілейныя (Liliaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10-15 см з трыма цыбулінамі і прыкаранёвым ліст м, значна даўжэйшым за «парасонікі» суквецця. Кветкі нешматлікія, лімонна-жоўтыя. Пялёсткаў 6.Калякветнік буйны, жоўты, звонку зеленаваты, з 6 вузкіх ланцэтападобных лісцікаў. Плод — трохгнёздавая каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія
Сярэднееўрапейскі рэліктавы сармацкі від. Пашырэнне: горныя раёны Сярэдняй Еўропы, Міжземнамор’е, частка Атлантычнай Еўропы і поўдзень Скандынавіі. таксама сустракаецца на тэрыторыі Марока і Турцыі[2]. На тэрыторыі Беларусі траплялася ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях.
Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[3]. Мезафіт і мезатроф[3]. Расце на лугавінах сярод дрэўных пасадак, на папарных палетках, ускрайках шыракалістых лясоў. Цвіце ў красавіку — пачатку мая. Размнажэнне насеннем і вегетатыўнае.
Ахоўваецца на тэрыторыі Беларусі[4], Літвы[3], Калінінградскай вобласці Расіі[3][5], Івана-Франкоўскай, Львоўскай і Чарнавіцкай абласцей Украіны[3].
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 56. — 160 с. — 2 350 экз.
- Гусиный лук луговой: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Чырвоная кніга Беларусі Архівавана 4 кастрычніка 2020. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads