Git

сістэма кіравання версіямі From Wikipedia, the free encyclopedia

Git
Remove ads

Git (Гіт)[8] — гэта размеркаваная сістэма кіравання версіямі файлаў. Яна часта выкарыстоўваецца для кіравання версіямі зыходнага кода праграм падчас распрацоўкі.

Хуткія факты Тып, Аўтар ...

Як і большасць размеркаваных сістэм кіравання версіямі Git падтрымлівае лакальную копію ўсяго сховішча з магчымасцямі адсочвання гісторыі і версій, незалежна ад доступу да сеткі або цэнтральнага сервера. Копія файлаў захоўваецца на кожным камп’ютары ў стандартным каталогу разам з дадатковымі схаванымі файламі, якія забяспечваюць функцыянал кіравання версіямі.[9] Git мае функцыі для сінхранізацыі змяненняў паміж копіямі, у тым ліку сінхранізацыі з копіяй на цэнтральным серверы.

Git з’яўляецца свабоднай праграмай з адкрытым зыходным кодам, распаўсюджваецца па ліцэнзіі GPL-2.0.

Сістэма была створана Лінусам Торвальдсам для кіравання версіямі кода ядра Linux.[10]

Git дэ-факта з’яўляецца стандартам пры выбары сістэмы кіравання версіямі для распрацоўкі праграм. У 2022 годзе амаль 95 % распрацоўшчыкаў паведамлялі, што Git з’яўляецца іх асноўнай сістэмай кіравання версіямі.[11]

Існуе вялікая колькасць сэрвісаў, якія прапануюць функцыянал цэнтральнага сховішча Git, сярод іх GitHub, SourceForge, Bitbucket і GitLab.[12][13][14][15][16]

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads