Саксаул
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Саксау́л[1] (Halóxylon), (каз.: Сексеуіл/Sekseuil) — род кветкавых раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).
Remove ads
Апісанне
Хмызнякі або невялікія дрэвы (вышынёй 1,5— 2 м) з вільчатым галінаваннем і членістымі ломкімі маладымі парасткамі. Фотасінтэз ажыццяўляюць зялёныя галіны. Кветкі абодваполыя, сядзяць па 4 у пазухах лускападобных прыкветкаў. Калякветнік з 5 плёнкавых лісточкаў, якія ўтвараюць ў плодзе (арэшку) крылы. Каранёвая сістэма магутная, добра развітая. Бакавыя карані сыходзяць у глебу на глыбіню 10—11 метраў. Ствол няроўны, моцны, але крохкі. Колер кары белы, чорны, ці карычневы.
Remove ads
Віды
Паводле базы дадзеных The Plant List на 2013 год, род уключае 9 відаў[2]:
- Haloxylon ammodendron (C.A.Mey.) Bunge ex Fenzl — Саксаул чорны
- Haloxylon griffithii (Moq.) Boiss.
- Haloxylon negevensis (Iljin & Zohary) Boulos
- Haloxylon persicum Bunge ex Boiss. & Buhse — Саксаул белы
- Haloxylon salicornicum (Moq.) Bunge ex Boiss.
- Haloxylon schmittianum Pomel
- Haloxylon stocksii (Boiss.) Benth. & Hook.f.
- Haloxylon tamariscifolium (L.) Pau
Усе віды распаўсюджаныя ў паўпустынях і пустынях Азіі. У Казахстане і Сярэдняй Азіі расце два віды: саксаул белы (Haloxylon persicum) і белы (Haloxylon ammodendron)[3].
Remove ads
Зноскі
- Haloxylon (англ.). The Plant List (3 кастрычніка 2013). Праверана 28 мая 2018.
- Ареал саксаула зайсанского (Haloxylon ammodendron (C.A.Mey) Bunge). Проект «Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения» (17 верасня 2007). Праверана 28 мая 2018.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads