Саксаул чорны

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Саксаул чорны
Remove ads

Саксаул чорны (Haloxylon ammodendron) — від дрэвавай расліны роду саксаул (Haloxylon) падсямейства лебядовыя (Chenopodioideae) сямейства аксамітнікавыя (Amaranthaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Найбольш тыповыя месцапражыванні — далінападобныя паніжэнні і катлавіны грудкаватых пяскоў, даліны і рэчышча старых рэк. Менш магутнымі кустамі сустракаецца на такырах  (руск.), такырападобных шэразёмах  (руск.)[1].

У пустыні Каракум звычайнымі спадарожнікамі ў лясах з’яўляюцца Suaeda lipskyi, Bassia odontoptera, Bassia eriantha, Psylliostachys spicata, Arnebia decumbens, мартук (Eremopyrum), каласоўнік дахавы (Bromus tectorum). На супясчана-гліністых саланцаватых і гіпсаносных раўнінах (кырах) у выглядзе хмызняку складае прымешка да Artemisia herba-alba, салянка Рыхтэра (Salsola richteri), Salsola arbuscula, Salsola rigida, Artemisia terrae-albae[2][1].

У пустыні Кызылкум расце разам з Tamarix, Artemisia terrae-albae, Carex physodes, Salsola praecox, Salsola pellucida, Salsola nitraria, Salsola lanata, Horaninovia, Girgensohnia і іншымі[3][1].

Саксаул чорны — гэта адзінае дрэва якое выкарыстоўвае C4-фотасінтэз для звязвання вугляроду.

Remove ads

Батанічнае апісанне

Ствол галінасты і моцна скрыўлены.

Галіны пакрытыя тонкімі доўгімі зялёнымі парасткамі, якія замяняюць лісце. Апошнія зведзены да невялікіх лускавінак.

Кветкі дробныя, непрыкметныя, сядзяць у пазухах лускавінак; яны складаюцца з пяці свабодных лісточкаў калякветніка, пяці тычынак і аднаго песціка з двума-пяццю рыльцамі.

У завязі адна семяпупышка, якая развіваецца ў насеніну са спіральна завітым зародкам.

Remove ads

Значэнне і прымяненне

У свежым выглядзе галінкі не паядаюцца ніводным відам сельскагаспадарчых жывёл. Толькі ўзімку пасля прамярзання аднагадовыя галінкі ахвотна ядуць вярблюды, іх паглынанне спрыяе нажыроўцы. Авечкі і козы ядуць апалыя плады і галінкі толькі позняй восенню і зімой[4][1]<nowiki>. Коні і буйная рагатая жывёла ядуць толькі пры бяскорміцы. Спробы скормлівання авечкам чыста сухіх галінак і галінак з прымешкай такой добрай кармавой травы як Carex arenaria выклікалі ў жывёл жорсткую дыярэю[5].

Амаль круглы год паядаецца Rhombomys opimus. Пачынаючы з верасня да студзеня плады служаць для яе асноўным кормам[6][1].

З попелу зялёных галінак здабывалі соду, колькасць якой звычайна складае да 8 % ад вагі попелу. Попел зялёных галінак ўжываўся пры афарбоўцы пражы для надання трываласці фарбам[1].

Драўніна мае спецыфічны пах, надзвычай цяжкая і трывалая, але крохкая, не падыходзіць на вырабы, але дае вельмі добрае паліва. Паліва па сваёй цеплатворнасці пераўзыходзіць дуб і бярозу і трохі саступае лепшаму каменнаму вуглю. У попеле змяшчаецца паташ прыдатны для варэння мыла[5].

Шырока выкарыстоўваецца як пескаахоўная загарода для дарог і берагоў вадаёмаў.

Таксанамія

Сінонімы

Па дадзеных The Plant List на 2019 год, у сінаніміку віду ўваходзяць[7]:

  • Anabasis ammodendron C.A.Mey.
  • Arthrophytum ammodendron (C.A.Mey.) Litv.
  • Arthrophytum ammodendron var. aphyllum Minkw.
  • Arthrophytum haloxylon Litv.
  • Haloxylon aphyllum (Minkw.) Iljin
  • Pinus orientalis Falk, nom. illeg.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads