Гладыш прускі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гладыш прускі
Remove ads

Гладыш прускі[1][2], Лясная моркаў[3] (Laserpitium prutenicum) — від раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae), распаўсюджаны ва ўмеранай Еўропе ад Партугаліі да цэнтральнаеўрапейскай Расіі.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна 60-120 см вышынёй. Расліна жорстка валасістая. Лісце двойчы, а ніжняе часам тройчы перыстарассечанае. Канчатковыя дзелькі лісця даўгаватыя, 2-4 мм даўжынёй. Абгорткі і абгортачкі шматлікія, ланцэтныя, шырока перапончата абрамленыя, пазней адхіленых лісточкаў. Прамяні парасоніка няроўныя, як і кветаножкі, пакрытыя толькі з унутранага боку густымі валасінкамі. Кветкі белыя. Плады ўздоўж першасных рэбраў з кароткімі цвёрдымі валасінкамі[2].

Remove ads

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ва ўмеранай Еўропе (Аўстрыя, Ліхтэнштэйн, Эстонія, Латвія, Літва, Беларусь, Балгарыя, Расія, Чэхія, Славакія, Францыя, Германія, Венгрыя, Італія, Польшча, Партугалія, Румынія, Іспанія, Швейцарыя, Украіна, Боснія і Герцагавіна, Харватыя, Славенія, Сербія [у тым ліку Косава і Ваяводзіна])[4][5].

Ва Украіне від расце ў лясах і сярод хмызнякоў — у Закарпацці, Карпатах, Прыкарпацці, на Палессі і ў лесастэпе звычайны; у левабярэжным стэпе сустракаецца рэдка (Харкаўская і Данецкая вобласці)[2].

Remove ads

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 72. — 160 с. 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Laserpitium pruthenicum L.
  2. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. К.: Наукова думка, 1987. — С. 239. (руск.) (укр.)
  3. bgbm.org. (англ.)
  4. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads