Лубін вузкалісты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лубін вузкалісты[1] (Lupinus angustifolius) — від кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae). Кармавая культура.

Remove ads
Апісанне
Сцябло прамое, вышынёй 50-120 см. Лісце пальчата-складанае, чарговае, з вузкімі лісточкамі, якіх бывае 5-11. Кветкі матыльковага тыпу, жоўтыя, сабраны ў доўгіх верхавінных гронках, тычынкі усё зрослыя ў трубачку. Песцік сагнуты, схаваны ў лодачцы. У любінаў пераважае самаапыленне, хоць можа быць і перакрыжаванае апыленне насякомымі. Плод — боб, трохі членісты, вялікі, буры, на верхавіне з калючкай, пакрыты ўзорам. Бабы лёгка рэпаюцца пры паспяванні. Насенне бобападобнае, шэрае, са светлымі плямкамі. Корань стрыжневы, з вялікай колькасцю бакавых каранёў, якія распаўсюджваюцца глыбока ў глебу і маюць вялікую засваяльную здольнасць. Клубянькі ў лубіну вялікія; яны пакрываюць як галоўны корань, так і бакавыя. Лубін вузкалісты мае выдатную азотазасваяльную здольнасць.
Remove ads
Значэнне і выкарыстанне
Лубін вузкалісты часцей за ўсё вырошчваюць у пару на зялёнае ўгнаенне. Падобныя з ім лубін жоўты (Lupinus luteus) і Lupinus albus. Асабліва важнае значэнне набываюць безалкалоідныя формы любінаў, якія выкарыстоўваюцца на корм жывёле.
Распаўсюджанне
Расліна шырока распаўсюджана ва ўсіх міжземнаморскіх краінах, а таксама ў Малой Азіі, Закаўказзі і Іране. Інтрадукаваны ў Паўднёвай Афрыцы і Паўднёва-Заходняй Аўстраліі. Шырока культывуецца ў Паўночнай Еўропе (Германіі, Нідэрландах, Польшчы, Усходняй Еўропе), у паўднёва-ўсходняй частцы ЗША і ў Новай Зеландыі.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 77. — 160 с. — 2 350 экз.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads