Галоўная старонка
галоўная старонка праекта Вікіпедыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Артыкул дня

Вірус імунадэфіцыту чалавека — рэтравірус з роду ленцівірусаў, які выклікае захворванне, якое павольна прагрэсіруе — ВІЧ-інфекцыю.
Вірус паражае клеткі імуннай сістэмы, якія маюць на сваёй паверхні рэцэптары CD4: Т-хелперы, манацыты, макрафагі, клеткі Лангерганса, дэндрытныя клеткі, клеткі мікрагліі. У выніку праца імуннай сістэмы прыгнятаецца і развіваецца сіндром набытага імуннага дэфіцыту (СНІД), арганізм хворага страчвае магчымасць абараняцца ад інфекцый і пухлін, узнікаюць другасныя апартуністычныя захворванні, якія не характэрныя для людзей са звычайным імунным статусам. Без доктарскага ўмяшання апартуністычныя захворванні выклікаюць смерць пацыента ў сярэднім праз 9—11 гадоў пасля заражэння (у залежнасці ад падтыпу віруса). Пры правядзенні антырэтравіруснай тэрапіі працягласць жыцця пацыента можа быць падоўжана да 70—80 гадоў (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Камета 3I/ATLAS валодае самым вялікім эксцэнтрысітэтам арбіты з усіх адкрытых міжзоркавых аб’ектаў.
- Град выпадае з магутных кучава-дажджавых воблакаў.
- Грыбная скала ў Мальтыйскім архіпелагу насамрэч назвай не звязана з грыбамі.
- Імкненне грэчаскіх дзяржаў вызваліцца ад гегемоніі Спарты выклікала Карынфскую вайну.
- Рэгіянальныя гаворкі на Віленшчыне захавалі шмат старажытных рыс беларускай мовы.
- Бясконцая паводле задумы відэагульня «Pac-Man» з-за праграмнай памылкі абрываецца на 256 узроўні.
- У 2018 годзе камандай з двух лётчыкаў быў здзейснены першы беларускі кругасветны пералёт.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Прэзідэнт Гвінеі-Бісау Умару Сісоку Эмбала адхілены ад улады ў выніку ваеннага перавароту. (26 лістапада)
- Пажар у жылым комплексе ў Ганконгу прывёў да гібелі людзей. (26 лістапада)
- Былая прэм’ер-міністр Бангладэш Шэйх Хасіна завочна прысуджана да смяротнай кары. (17 лістапада)
Дзень у гісторыі
Ісландыя — Дзень незалежнасці
Партугалія — Дзень незалежнасці
Румынія — Нацыянальны дзень
- 1913: Пачаў дзейнічаць метрапалітэн Буэнас-Айрэса.
- 1913: Устаноўлена першая лінія канвеернай зборкі на заводзе кампаніі «Ford Motor Company».
- 1918: Ісландыя стала суверэннай краінай, застаўшыся ва ўніі з Даніяй.
- 1920: Ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні створаны Беларускі студэнцкі саюз.
- 1943: Скончылася Тэгеранская канферэнцыя.
- 1989: Міхаіл Гарбачоў першым з савецкіх лідараў наведаў Ватыкан.
- 1991: Прэзідэнцкія выбары ва Украіне і Усеўкраінскі рэфэрэндум аб незалежнасці.
Вікістужка
- 28 ліпеня 2025 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 255 000-ы артыкул.
- 20 чэрвеня 2025 — У Беларускай Вікіпедыі зроблена 5 000 000 правак.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads