Microsoft
амерыканская карпарацыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Microsoft Corporation — амерыканская транснацыянальная тэхналагічная карпарацыя. Найбуйнейшы ў свеце стваральнік праграмнага забеспячэння, станам на 2024 год мае 228 тысяч супрацоўнікаў у 102 краінах свету[11]. Штаб-кватэра знаходзіцца ў карпаратыўным кампусе ў Рэдмандзе, штат Вашынгтон.
Кампанія вядомая такімі прадуктамі як аперацыйная сістэма Microsoft Windows і пакет праграм Microsoft Office. Акрамя гэтага Microsoft валодае буйнымі кампаніямі з іншых сектараў рынку, такімі як платформа воблачных вылічэнняў Microsoft Azure, пошукавая сістэма Bing і прафесійная сацыяльная сетка LinkedIn. Кампанія стварае ўласныя камп’ютары Microsoft Surface і гульнявыя прыстаўкі серыі Xbox. Таксама Microsoft валодае значнай доляй кампаніі-даследчыка штучнага інтэлекта OpenAI[12].
Microsoft належыць да Вялікай пяцёркі амерыканскіх тэхналагічных карпарацый разам з Alphabet, Amazon, Apple і Meta. У красавіку 2019 года Microsoft дасягнула рынкавай капіталізацыі ў трыльён долараў, стаўшы трэцяй публічнай кампаніяй у ЗША, ацэненай у 1 трыльён долараў.
Microsoft неаднаразова абвінавачвалі ў манапалізацыі рынку, а праграмнае забеспячэнне кампаніі крытыкавалі за праблемы з бяспекай і якасцю.
Remove ads
Гісторыя
Кампанія заснавана ў Альбукерке, штат Нью-Мексіка, 4 красавіка 1975 года Білам Гейтсам і Полам Аленам. Microsoft з’явілася, калі Гейтс і Ален прачыталі ў часопісе Popular Electronics пра настольны камп’ютар Altair 8800, пабудаваны на базе працэсара 8080. Машына была абсталявана 4 кілабайтамі памяці, і яе вытворца MITS хацеў набыць мову праграмавання, што дазволіла б працаваць на Альтаіры прафесіяналам.
Пол і Біл неадкладна звязаліся з MITS і паведамілі, што цяпер у іх ёсць выдатная версія BASIC, якой у іх яшчэ не было. Аднак, акрамя хітрыкаў, у іх было тры тыдні, пасля чаго павінна была адбыцца сустрэча з прадстаўнікамі MITS. У адведзены час быў створаны інтэрпрэтатар — хлопцы зрабілі першы крок да шматмільённых багаццяў.
Спачатку справы ў кампаніі ішлі не вельмі добра. Гейтс і Ален і іх паплечнікі працавалі кругласутачна, але не мелі сіл і сродкаў для стварэння такога геніяльнага прадукту. Магчымасцяў у той час хапала толькі на ўсялякія дробязі: як прыклад, былі зроблены паляпшэнні ў BASIC. Кампанія не магла дазволіць сабе наняць менеджара па продажы; продажамі занялася маці Біла, прапанаваўшы праграмы Microsoft такім вялізным карпарацыям, як IBM і AT&T.
25 чэрвеня 1975 года Microsoft стала прыватнай карпарацыяй на чале з Білам Гейтсам, старшынёй праўлення, і Полам Аленам, выканаўчым віцэ-прэзідэнтам. 2 жніўня IBM прадстаўляе свой ПК, які выкарыстоўвае 16-разрадную аперацыйную сістэму Microsoft — MS-DOS 1.0, а таксама BASIC, COBOL, Pascal і іншыя праграмныя прадукты Microsoft Inc. Дзякуючы кантракту з IBM на стварэнне MS-DOS, у сярэдзіне 1980-х Microsoft стала адным з лідараў на рынку праграмнага забеспячэння. Пасля гэтага кампанія выпусціла на рынак акцыі, што зрабіла некаторых працаўнікоў кампаніі мільянерамі. Кошт акцый кампаніі няўхільна рос да пачатку 2000-х гадоў.
11 красавіка 1978 г. Microsoft пачынае продаж другой мовы праграмавання — FORTRAN.
1 красавіка 1982 г. быў адкрыты першы ў Еўропе офіс продажу і маркетынгу, а таксама першы замежны офіс кампаніі ў Вялікабрытаніі.
Ужо ў 1987 годзе міжнародныя продажы дасягнулі 48 % усіх продажаў праграмнага забеспячэння Microsoft.
13 сакавіка 1990 г. карпарацыя абвясціла аб налічэнні 100 % дывідэндаў па акцыях.
2 красавіка 1990 г. з’явілася руская версія MS-DOS — першага праграмнага прадукту, лакалізаванага для савецкага рынку. Колькасць іншамоўных версій MS-DOS дасягнула 13. У 1990 годзе Microsoft прадставіла пакет Microsoft Office, які аб’ядноўваў асобныя праграмы, такія як Microsoft Word і Microsoft Excel[13].
У ліпені 1990 года, у час святкавання 15-годдзя кампаніі, яна абвясціла пра гадавы прыбытак памерам у 1,018 мільярда долараў. Microsoft становіцца вядучай кампаніяй па праграмным забеспячэнні з аб’ёмам продажаў больш за 1 мільярд долараў у год. Колькасць супрацоўнікаў Microsoft на той момант складала 5975 чалавек.
Ад 26 мая 1995 года Microsoft пачала пераглядаць свае прапановы і пашыраць сваю лінейку прадуктаў на камп’ютарныя сеткі і Інтэрнэт[14]. Кампанія выпусціла Windows 95 24 жніўня 1995 года, у якой была прадстаўлена шматзадачнасць, цалкам новы карыстальніцкі інтэрфейс з новай кнопкай запуску і 32-разрадная сумяшчальнасць[15][16].
13 студзеня 2000 года Біл Гейтс перадаў пасаду генеральнага дырэктара Стыву Балмеру, старому сябру Гейтса па каледжы і супрацоўніку кампаніі з 1980 года, стварыўшы для сябе новую пасаду галоўнага архітэктара праграмнага забеспячэння[13]. 25 кастрычніка 2001 г. Microsoft выпусціла Windows XP[17]. Пазней у тым жа годзе кампанія выпусціла Xbox, выйшаўшы на рынак гульнявых кансоляў, дзе дамінавалі Sony і Nintendo[18]. У лістападзе 2005 года была выпушчана другая гульнявая кансоль кампаніі — Xbox 360[19].
Гейтс падаў у адстаўку з пасады галоўнага архітэктара праграмнага забеспячэння 27 чэрвеня 2008 года. Рашэнне было абвешчана ў чэрвені 2006 года, і ён застаўся на ўсіх астатніх пасадах, у тым ліку дарадцам кампаніі па ключавых праектах[20][21]. Уваходам кампаніі на рынак воблачных вылічэнняў Windows стаў запуск платформы Azure Services 27 кастрычніка 2008 года[22]. Выпушчаная ў студзені 2007 г., наступная версія Windows Vista сканцэнтравана на функцыях, бяспецы і абноўленым карыстальніцкім інтэрфейсе пад назвай Aero[22]. Выпушчаны ў той жа час Microsoft Office 2007 дэманстраваў карыстальніцкі інтэрфейс Aero, які істотна адрозніваўся ад папярэднікаў. Продажы гэтых двух прадуктаў прынеслі рэкордныя даходы ў 2007 годзе[23]. У той час як індустрыя смартфонаў квітнела ў 2007 годзе, Microsoft спрабавала не адставаць ад сваіх канкурэнтаў Apple і Google у стварэнні сучаснай аперацыйнай сістэмы для смартфонаў. Такім чынам, у 2010 годзе Microsoft абнавіла старую флагманскую мабільную аперацыйную сістэму Windows Mobile, замяніўшы яе новай аперацыйнай сістэмай Windows Phone[24].
Пасля выпуску Windows Phone у 2011 і 2012 гадах Microsoft паступова змяніла брэндынг сваёй лінейкі прадуктаў, лагатыпы, паслугі і вэб-сайт, пераняўшы прынцыпы і канцэпцыі мовы дызайну Metro (мова дызайну інтэрфейсу, якая выкарыстоўваецца ў Windows Phone)[25]. Kinect, прылада з убудаваным датчыкам руху, зробленая Microsoft і распрацаваная як кантролер відэагульняў, упершыню прадстаўленая ў лістападзе 2010 года, была абноўлена для выпуску відэагульнявой кансолі Xbox One у 2013 годзе[26].
4 лютага 2014 года Стыў Балмер пакінуў пасаду генеральнага дырэктара Microsoft, яго месца заняў Сацья Надэла, былы кіраўнік Microsoft Cloud and Enterprise[27]. У той жа дзень Джон Томпсан заняў пасаду старшыні праўлення, замяніўшы Біла Гейтса, які працягнуў працаваць як дарадца па тэхналогіях. Пад кіраўніцтвам Сацья Надэла кампанія пачала пашыраць бізнэс воблачных вылічэнняў[28][29].
25 красавіка 2014 года Microsoft набыла ў Nokia падраздзяленне па стварэнні мабільных прылад за $7.2 мільярда[30], якое атрымала назву Microsoft Mobile Oy.[31]
15 верасня 2014 года Microsoft набыла кампанію Mojang, найбольш вядомую распрацоўкай Minecraft, за $2.5 мільярды[32].
У 2016 годзе Microsoft набыла сацыяльную сетку LinkedIn за $26.2 мільярды[33].
4 чэрвеня 2018 года было анансавана, што Microsoft набудзе GitHub за $7.5 мільярдаў, канчатковае пагадненне было падпісана 26 кастрычніка 2018 года[34][35].
10 лістапада 2020 года Microsoft выпусціла новую версію гульнявых кансоляў Xbox — Xbox Series X/S[36].
24 чэрвеня 2021 Microsoft анансавала выпуск Windows 11. Пры гэтым раней кампанія паведамляла, што Windows 10 будзе апошняй версіяй сямейства Windows[37]. Выпуск Windows 11 адбыўся 5 кастрычніка 2021 года[38].
18 студзеня 2022 года Microsoft анансавала набыццё амерыканскай кампаніі па распрацоўцы відэагульняў Activision Blizzard за $68.7 мільярдаў[39]. Activision Blizzard вядомая такімі франшызамі як Warcraft, Diablo, Call of Duty, StarCraft, Tony Hawk's, Guitar Hero[40]. Пагадненне было падпісана 13 кастрычніка 2023 года[41]. Activision Blizzard стала часткай падраздзялення Microsoft Gaming разам з Xbox Game Studios, ZeniMax Media і аперацыйнай камандай Xbox.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads