Губасцік рабы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Губасцік рабы
Remove ads

Губа́сцік рабы[1][2][3] (Mimulus guttatus) — від кветкавых раслін з роду Губасцік (Mimulus) сямейства Фрымавыя (Phrymaceae). Паходзіць з Паўночнай Амерыкі, шырока культывуецца і дзіка расце ў многіх краінах Еўропы. Этымалогія: лац.: guttatus — «плямісты, рабы»[4].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 20—40 см. Ніжнія часткі сцеблаў голыя, верхнія часткі — з залозістымі валасінкамі. Лісце супраціўнае, ад кароткачарашковага да безчарашковага, шырока яйкападобнае, паралельна-жыльнае, з няроўнымі зубчастымі бакамі. Кветкі: вяночак жоўты з чырвонымі кропкамі, даўжынёй 30—40 мм, двухгубы; верхняя губа 2-лопасцевая, ніжняя губа 3-лопасцевая, горла адкрытае. Чашачка 5-дольная. Тычынак 4. Суквецці — расхістаны парасонік. Плады — яйкападобныя, даўжынёй 10 мм, капсулы.

Remove ads

Распаўсюджанне

Паўночная Амерыка (Канада, ЗША). Іншароднае распаўсюджванне ахоплівае многія краіны Еўропы. Засяляе канавы, ручаі, берагі азёр. Від быў прывезены ў Еўропу як дэкаратыўная расліна і здзічэў. Як дзікая расліна быў упершыню выяўлены ў 1814 годзе ў Шатландыі, а ў 1824 годзе ў Англіі і Паўночнай Германіі. Расліна выкарыстоўваецца як дэкаратыўны элемент, а таксама для абароны берагоў сажалак і азёр.

Ва Украіне расце ў кветніках і дзіка — у заходняй частцы краіны[3].

Remove ads

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 85. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
  3. Доброчаева Д.Н., Котов М.И., Прокудин Ю.Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев: Наукова думка, 1987. — С. 282. — 548 с. (руск.) (укр.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads