Need for Speed: Underground

камп’ютарная гульня серыі «Need for Speed» ​​ў жанры аркадных аўтагонак From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Need for Speed: Underground (скар. NFSU) — камп’ютарная гульня серыі Need for Speed у жанры аркадных аўтагонак, распрацаваная студыяй EA Black Box і выдадзеная кампаніяй Electronic Arts для гульнявых кансоляў і персанальных камп’ютараў у 2003 годзе. У Расіі Need for Speed: Underground была выдадзеная кампаніяй «Софт Клаб» першапачаткова з рускай дакументацыяй, а з 2006 года — цалкам на рускай мове[3]. У сакавіку 2005 года гульня была выпушчаная для аркадных аўтаматаў.

Хуткія факты Распрацоўшчык, Выдавец ...

Гульня прыкметна адрозніваецца ад папярэдніх частак серыі сэцінгам і стылем. Дзеянні Need for Speed: Underground адбываюцца ў выдуманым начным горадзе пад назвай Алімпік-Сіці. Па сюжэце галоўны герой выклікае павагу удзелам ў вулічных гонках і імкнецца перасягнуць лепшага гоншчыка ў горадзе — Эдзі. У гульні прысутнічае некалькі розных тыпаў гонак, кожны з якіх мае свае асаблівасці. За перамогу ў спаборніцтвах зарабляюцца ачкі стылю і наяўныя грошы, а таксама адкрываюцца новыя аўтамабілі і разнастайныя дэталі цюнінгу і стайлінгу.

Гульня была заснавана на вулічных гонках, якія сталі папулярнымі дзякуючы фільму «Фарсаж». Распрацоўшчыкі хацелі адрадзіць серыю Need for Speed у сувязі нізкім ўзроўнем продажаў папярэдніх гульняў. Новая частка стала перазагрузкай франшызы. Гульнявая прэса станоўча сустрэла Need for Speed: Underground. Рэцэнзенты хвалілі гульнявы працэс, графіку і музыку, але крытыкавалі інтэлект супернікаў. Underground стала камерцыйна паспяховай — усяго было прададзена больш за 15 мільёнаў асобнікаў гульні[4]. У 2004 годзе выйшаў сіквел — Need for Speed: Underground 2.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads