Phelsuma laticauda
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Phelsuma laticauda — від геконаў з роду фяльзумаў, які жыве на Поўначы Мадагаскара і Каморскіх астравоў. Пазней быў інтрадуцыраваны на Сейшэлах, Гаваях і некаторых трапічных астравах. Таксама папулярныя і як хатнія гадаванцы.
Даўжыня цела дасягае 13 см, каля паловы прыпадае на хвост. Самка адкладае ад 2 да 5 яек з інкубацыйным перыядам 40-45 дзён. Палавой сталасці Phelsuma laticauda дасягаюць ва ўзросце 12 месяцаў.
Фельзумы вядуць дзённы лад жыцця, сілкуюцца ў асноўным казуркамі і няктарам кветак, іх афарбоўка змяняецца ў залежнасці ад тэмпературы і асвятлення.[1]
Існуюць два падвіды:[2]
- Phelsuma laticauda laticauda (Boettger, 1880)
- Phelsuma laticauda angularis (Mertens, 1964)
Remove ads
- Gekkota.com Архівавана 21 снежня 2009.
- Digimages.info
- Biotropics.com Архівавана 11 снежня 2008.
Зноскі
- Зооклуб.ру: Широкохвостая фельзума Архівавана 16 мая 2011. (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

