Хвоя

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Хвоя
Remove ads

Хвоя, або Сасна[1] (Pinus) — род вечназялёных дрэваў, радзей кустоў, сямейства хваёвых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Вышыня дрэў 20—50 м, дыяметр ствала да 150 см. Большасць відаў светлалюбныя, хуткарослыя, даўгавечныя (жывуць да 300—500 гадоў), непатрабавальныя да глебы і вільгаці.

Каранёвая сістэма моцна развітая, стрыжнёвая. Ствол прамы, поўнадраўняны. Драўніна смалістая, трывалая, сярэднеўстойлівая да гніення. Крона спярша конусападобная, потым часта становіцца пляскатай ў верхняй частцы. Парасткі падоўжаныя і пакарочаныя. На падоўжаных парастках лісце (ігліца) лускападобнае, бурае, адзінкавае, спіральнае. На пакарочаных парастках лісце жорсткае або мяккае, іголкападобнае, звычайна 2-3‑граннае, зялёнае, часта з шызым налётам, размяшчаецца ў пуках па (1) 2-5 (8) штук; даўжыня ад 3 да 45 см. Ігліца на пакарочаных парастках захоўваецца ад 2 да 12 гадоў, у некаторых відаў да 40 гадоў. Семядольныя і ювенільныя лісты звычайна маюць іншую будову.

Мужчынскія шышкі дробныя (даўжыня 5-15 мм), авальныя або шарападобныя, жаўтаватыя, чырванаватыя або сіняватыя, сабраны ў шчыльныя скопішчы каля асновы прыросту новых маладзенькіх парасткаў. Пылок з двума паветранымі мяшочкамі. Жаночыя шышкі круглявыя або даўгаватыя — ад 3 да 50-65 см у даўжыню (вага да 3,6 кг), маладыя жаночыя шышкі — чырванаватыя, бураватыя або зеленаватыя, адзінкавыя або па 2-5 штук; спелыя шышкі — бурыя, павіслыя або прамыя, спеюць восенню ў год апылення або праз 2-3 гады. Насенныя лускавінкі цалкам зрастаюцца з покрыўнымі. Пасля выспявання ападаюць цалкам (зрэдку рассыпаюцца) ці застаюцца на дрэве некалькі гадоў. У некаторых відаў шышкі доўга застаюцца закрытымі. Насенне дробнае, крылатае або буйное з рэдукаваным крылцам. Размнажаецца хвоя ў асноўным насеннем. У культуры некаторыя віды гібрыдызуюць.

Remove ads

Пашырэнне

Найбуйнейшы род хвойных. Шырока распаўсюджаны ў халодных, умераных, субтрапічных і трапічных, часта горных абласцях пераважна Паўночнага паўшар’я — у Еўразіі, Паўночнай Амерыцы, Паўночнай Афрыцы, дзе многія віды з’яўляюцца найважнейшымі лесаўтваральнымі пародамі.

Многія віды малапатрабавальныя да ўрадлівасці і вільготнасці глебы (аддаюць перавагу добра дрэніраванай, нейтральнай або слабакіслай глебе). Святлалюбныя, мароза- і засухаўстойлівыя, адчувальныя да забруджвання, большасць відаў дрэнна пераносяць гарадскія ўмовы. Шырока прымяняюцца ў дэкаратыўным азеляненні і ахоўным лесаразвядзенні.

Адзіны від[2] на Беларусі хвоя звычайная (Pinus sylvestris) — самая распаўсюджаная дрэўная парода ў краіне. Інтрадукавана яшчэ 20 відаў, з іх у садова-паркавай і лясной культуры 10; найбольш вядомыя: хвоя веймутава (Pinus strobus), румелійская (Pinus peuce), сібірская кедравая, або кедр сібірскі (Pinus sibirica), хвоя Банкса (Pinus banksiana), цвёрдая (Pinus ponderosa), чорная (Pinus nigra).

У Паўднёвым паўшар’і да нядаўняга часу рос толькі адзін від гэтага роду — хвоя Меркуза (Pinus merkusi), але і гэты від хвоі захадзіў да поўдня ад экватара толькі на 2°. Аднак у наш час у Паўднёвым паўшар’і з’явіліся штучна пасаджаныя хваёвыя лясы, для стварэння якіх выкарыстоўвалася пераважна хвоя прамяністая (Pinus radiata). Натуральнае месца распаўсюджання гэтага прыгожага віду — усяго некалькі дзясяткаў гектараў у Каліфорніі і на адным з блізкіх астравоў. Насаджэнне гэтай хвоі пачалося ў пачатку 20 ст. у Аўстраліі і Новай Зеландыі, і цяпер штучныя хваёвыя лясы займаюць тут вялікія плошчы. Некалькі меншую плошчу займаюць штучныя хваёвыя лясы ў трапічнай і паўднёвай Афрыцы і на Мадагаскары.

Remove ads

Падроды і віды

Род налічвае 130 відаў[3]. Сістэматыка паміж відамі і родам нестабільная, сваяцкія адносіны паміж відамі і секцыямі яшчэ даследуюцца, розныя крыніцы могуць выкарыстоўваць розныя склады секцый-падсекцый і размеркаванне ў іх відаў. Па адной з апошніх версій унутрыродавай сістэматыкі віды размеркаваны ў два падроды, падзеленых на дзве секцыі кожны, са сваімі падсекцыямі[4][5].

Падрод Pinus
Секцыя Pinus

  • Pinus
  • Pinaster Mayr ex Koehne

Секцыя Trifoliae Duhamel

  • Attenuatae Van Der Burgh
  • Australes Loudon
  • Ponderosae Louden
  • Contortae Little et Critchfield

Падрод Strobus Lemmon
Секцыя Quinquefoliae Duhamel

  • Strobus Loudon
  • Gerardianae Loudon
  • Krempfianae Little et Critchfield

Секцыя Parrya Mayr

  • Nelsoniae Van Der Burgh
  • Balfourianae Engelmann
  • Rzedowskiae Carvajal
  • Cembroides Engelmann

Некаторыя віды:

Больш інфармацыі Падрод, Секцыя ...
Remove ads

Захворванні

Выкарыстанне

Арэхаплодныя, тэхнічныя, дэкаратыўныя расліны. Група відаў хвоі дае ядомае, часцей бяскрылае насенне. т. зв. кедравыя арэхі. Драўніна выкарыстоўваецца Ў будаўніцве, як паліва, ідзе на вырабы. 3 яе атрымліваюць шкіпінар, каніфоль, тэрпенцінавы алей, смалу, вар, дзёгаць; з ігліцы — вітамін C, эфірны алей; з насення — кедравы алей. Пасадкі хвоі выкарыстоўваюцца для замацавання пяскоў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads