Хрупляўнік вялікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хрупляўнік вялікі (Polycnemum majus) — від раслін роду Хрупляўнік (Polycnemum) сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).
Remove ads
Апісанне
Аднагадовая травяністая расліна 10—30 см вышынёй. Сцёблы ад аснавання галінастыя. Лісты трохграневыя, вострыя, 10—20 мм даўжынёй (на скарочаных галінах — 5—10 мм). Прыкветак у 1,5—2 разы даўжэй яйкападобных лісточкаў калякветніка. Насенне даўгавата-авальнае, 1,5—2 мм даўжынёй, 1—1,5 мм шырынёй. 2n = 54.
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны ў Еўропе (акрамя поўначы) і ў Заходняй Азіі (Турцыя, Арменія, Грузія, Казахстан, Кіргізстан); інтрадукаваны ў Ілінойсе, Нью-Ёрку, Антарыа[1][2][3].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads