Чаромха Маака
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чаромха Маака[1] (Prunus maackii; таксама Padus maackii[2][3]) — від двухдольных раслін роду Сліва (Prunus) сямейства Ружавыя (Rosaceae). Від упершыню апісаны ў 1857 годзе расійска-аўстрыйскім батанікам Францам Іванавічам Рупрэхтам[4][5].
Remove ads
Распаўсюджанне, апісанне
У дзікай прыродзе сустракаецца ў Расіі (Далёкі Усход: Прыморскі край, Амурская вобласць[6]), Кітайскай Народнай Рэспубліцы (правінцыі Хэйлунцзян, Гірын, Ляанін) і на Карэйскім паўвостраве[6][7].
Дрэва, 4-10 м, вышынёй[7] (да 15 метраў паводле некаторых крыніц[1]). Парасткі прамыя, часам апушаныя; лістаразмяшчэнне чарговае. Лісце простае, з вострай верхавінай і зубчастымі бакамі, апушанае, авальнай або эліптычнай і яйкападобнай формаў; залозкі кропкавыя. Суквецце гронкападобнае. Кветкі белыя, памерам да 1 см, з пяццю пялёсткамі. Плады — касцянка, ягада; колер пладоў чырвоны (калі няспелыя), фіялетавы, ліловы (спелыя плады), таксама чорны[1].
Remove ads
Экалогія
Расце ля абочын дарог, у парках, садах, ля берагоў рэк, на лясных палянах і ўзлесках, у цёмнахвойных і шыракалістых лясах[1].
Па адносінах да вільгаці — мезафіт, да харчавання — мезатроф або эўтроф. Святлалюбная, ценевынослівая расліна[1].
Значэнне, колькасць
Культывуецца[6]; таксама вырошчваецца як дэкаратыўная, лекавая, тэхнічная расліна. Асобныя часткі расліны ядомыя[1].
Занесены ў Чырвоную кнігу Прыморскага краю[1].
Сінонімы
Сінанімічныя назвы[4]:
- Cerasus maackii (Rupr.) Eremin & Simagin
- Laurocerasus maackii (Rupr.) C. K. Schneid.
- Padus maackii (Rupr.) Kom. & Aliss.
Зноскі
- Чаромха Маака: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 92. — 160 с. — 2 350 экз.
- Чаромха Маака: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)
- Чаромха Маака: інфармацыя на сайце GRINАрхіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2009. Праверана 30 ліпеня 2019.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads