Грушанка
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Груша́нка[1][2] (Pyrola) — род кветкавых раслін сямейства Верасовыя (Ericaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя травяністыя расліны з доўгім галінастым карэнішчам. Лісце простае, суцэльнае, скурыстае, цёмна-зялёнага колеру, на доўгіх чаранках, у прыкаранёвай разетцы, зімуе. Кветкі белага, ружовага, чырванаватага або зеленаватага колеру, на доўгіх кветаносах, у гронкападобных верхавінкавых суквеццях. Плод — 5-гнездавая каробачка бурага колеру.
Распаўсюджанне і экалогія
Род налічвае каля 40[2] (33[3]) відаў, пашыраных пераважна ва ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я.
На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца:
- Pyrola chlorantha Sw. — Грушанка зеленаватая, ці Грушаўнік, ці Станаўнік бабскі
- Pyrola media Sw. — Грушанка сярэдняя
- Pyrola minor L. — Грушанка малая
- Pyrola rotundifolia L. — Грушанка круглалістая[2].
У існаванні грушанак вялікае значэнне мае сімбіёз з грыбамі, асабліва на ранніх стадыях развіцця, калі праростак жывіцца выключна за кошт іх міцэлію[4].
Remove ads
Гаспадарчае значэнне
Расліны роду выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных і лекавых (мачагонныя і процізапаленчыя сродкі)[2]. У наземнай частцы раслін маецца вялікая колькасць дубільных рэчываў[2].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 107. — 160 с. — 2 350 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5.
- Pyrola The Plant List (англ.)
- Грушанка // Архив Природы России — Nature-Archive.RU Архівавана 6 студзеня 2019. (англ.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads