Чарот

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чарот
Remove ads

Чаро́т[1][2], Міліца[3] (Scirpus) — род кветкавых раслін сямейства Асаковыя (Cyperaceae). Часта чаротам няправільна называюць трыснёг.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцябло вышынёй да 3 м, акруглае ці трохграннае, з унутранай рыхлай паветраноснай тканкай — аэрэнхімай. Лісце лінейнае, трохграннае або ніткаладобнае ці рэдукаванае. Кветкі ў падоўжана-яйцападобных каласках, сабраных у складанае суквецце, радзей адзіночныя. Плод — арэшак.

Пашырэнне

Налічваецца больш за 250[2] відаў (50 відаў[4]). Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках і субтропіках. На тэрыторыі Беларусі растуць чарот лясны (Scirpus sylvaticus), чарот самаўкараняльны (Scirpus radicans), чарот Табернемантана (Scirpus tabernaemontani)[2]. Трапляюцца па берагах вадаёмаў і лясных ручаёў, па балотах, часта ў вадзе.

Выкарыстанне

Сцёблы выкарыстоўваюць для пляцёных вырабаў, як упаковачны, цеплаізаляцыйны і будаўнічы матэрыял.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 118. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
  3. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Merula merula
  4. Scirpus: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads