Slack
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Slack (бел.: Слак) — кросплатформавы карпаратыўны месэнджар. Запушчаны ў тэставым рэжыме ў жніўні 2013 года, публічны выпуск адбыўся 12 лютага 2014 года. У першы дзень тэставання зарэгістраваліся 8 тысяч кампаній. Па дадзеных кампаніі на чэрвень 2015 года, Slack штодня выкарыстоўваюць 1,1 мільёна карыстальнікаў[6]. Стваральнікі Slack называюць яго самай хуткарослай бізнес-праграмай у гісторыі[7].
Remove ads
Гісторыя
Slack, які пазіцыянуецца як «забойца Skype і ўнутрыкарпаратыўнай электроннай пошты», быў створаны Сцюартам Батэрфілдам, адным з заснавальнікаў фотахостынгу Flickr. Батэрфілд у 2009 годзе заснаваў кампанію Tiny Speck , якая распрацоўвала анлайн-гульню Glitch . Гульня выйшла ў верасні 2011 года, але затым яе вярнулі ў стадыю бэта і ў снежні 2012 года закрылі цалкам з-за недастатковай папулярнасці. У працэсе працы над гульнёй быў створаны інструмент для абмену паведамленнямі, які стаў асновай для будучага праекта, названага Slack[8].
У лютым 2014 года Slack запускалі 16 чалавек, праз год каманда пашырылася да 105 чалавек[9]. Паводле стану на красавік 2019 года ў Slack працавала 1664 супрацоўнікі[10].
У пачатку лютага 2015 года зламыснікі на некалькі дзён атрымалі доступ да базы карыстальнікаў Slack. Пра гэта стала вядома 27 сакавіка, калі кампанія распавяла пра інцыдэнт і прадставіла двухфактарную аўтэнтыфікацыю[11].
Паводле паведамленняў сайта РБК, са снежня 2018 года Slack пачаў дэактываваць акаўнты карыстальнікаў, якія наведалі Крым[12]. Пасля кіраўніцтва Slack разблакавала частку акаўнтаў і прынесла прабачэнні карыстальнікам[13].
Remove ads
Зноскі
- https://www.crunchbase.com/organization/slack Праверана 18 ліпеня 2019.
- Slack Slack for Android – release notes Праверана 23 лютага 2025.
- Slack Slack for iOS – release notes Праверана 23 лютага 2025.
- Slack Slack for Windows – release notes Праверана 23 лютага 2025.
- Slack Slack for Mac - Release Notes Праверана 23 лютага 2025.
- Константин Панфилов. Количество активных пользователей Slack достигло 1,1 миллиона(недаступная спасылка). Цукерберг позвонит (25 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2015. Праверана 27 чэрвеня 2015.
- Harry McCracken. With 500,000 users, Slack says it's the fastest-growing app ever (англ.). Fast Company (12 лютага 2015). Праверана 14 лютага 2015.
- Виталий Акимов. Корпоративный мессенджер Slack набрал 500 тыс. пользователей за год (руск.). РБК (13 лютага 2015). Праверана 14 лютага 2015.
- Matt Weinberger. The rise (and rise) of Slack, Silicon Valley's hottest startup (англ.). Computerworld.com (12 лютага 2015). Праверана 15 лютага 2015.
- Form S-1 Slack Technologies, Inc. . Праверана 14 July 2019.
- Дарья Хохлова. Злоумышленники получили доступ к пользовательской базе корпоративного мессенджера Slack(недаступная спасылка). Цукерберг позвонит (27 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2015. Праверана 28 сакавіка 2015.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads