Траскун японскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Траскун японскі
Remove ads

Траскун японскі[1] (Syringa reticulata; кіт.: 暴马丁香 bao ma ding xiang ; яп.: ハシドイ) — від кветкавых раслін сямейства Маслінавыя (Oleaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Гэта лістападнае невялікае дрэва, якое можа дасягаць вышыні 12 метраў, рэдка да 15 метраў, са ствалом да 30, рэдка да 40 см у дыяметры. Гэта самы вялікі від бэзу, і адзіны, хто рэгулярна выглядае невялікім дрэвам, а не кустом. Лісце эліптычна-вострае, 2.5-15 см даўжыні і 1-8 см шырыні, з цэльным краем і шурпатай тэкстурай з некалькімі выражанымі жылкамі. Кветкі белыя або крэмава-белыя, вяночак з трубчастым аснаваннем 4-6 мм даўжыні і моцным водарам; Кветкі сабраны ў шырокія мяцёлкі 5-30 см даўжынёй і 3-20 см шырыні. Цвіце ў пачатку лета. Плод сухая, гладкая карычневая каробачка (15-25 мм у даўжыню), дзеліцца на дзве часткі, каб вызваліць дзве крылатыя насеніны[2][3][4][5].

Remove ads

Арэал

Расліна родам з усходняй Азіі: насяляе на поўначы Японіі (пераважна Хакайда), на поўначы Кітая (Ганьсу, Хэбэй, Хэйлунцзян, Хэнань, Гірын, Ляанін, Унутраная Манголія, Нінся, Шэньсі, Шаньсі, Сычуань), Карэя і Далёкі Усход Расіі (Прымор’е)[2][3][6].

Падвіды

Вылучаюць тры падвіды[2]:

Значэнне і выкарыстанне

Thumb
Syringa reticulata расце ў садзе

Расліну вырошчваюць як дэкаратыўнае дрэва ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы[5]

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 75. — 160 с. 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Ligustrina japonica Maxim.
  2. Hanaki Kawahara Gardens: Syringa reticulata Архівавана 9 лютага 2012. Архівавана 9 лютага 2012. (in Japanese; google translation)
  3. Mitomori: Syringa reticulata (in Japanese; google translation)
  4. Huxley, A., ed. (1992). New RHS Dictionary of Gardening. Macmillan ISBN 0-333-47494-5.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads