Канюшына ружовая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канюшына ружовая[1], Краснабай[2][3][4] (Trifólium hybrídum) — травяністая расліна; від роду Канюшына падсямейства Матыльковых сямейства Бабовыя.
Remove ads
Апісанне

Канюшына ружовая— шматгадовая расліна з трубчастымі ўзыходзячымі галінастымі сцебламі вышынёй ад 30 да 80 см Лісточкі зваротнасэрцападобныя або авальныя. Кветкавыя галоўкі густыя, шарападобныя, на даўгаватых ножках, пазухавыя. Вяночак з белага пераходзіць у ружовы, а пры адцвітанні — у буры. Плод даўгаваты, плоскі, з тонкім каляплоднікам, змяшчае ад 1 да 3 насенін; цалкам спелыя — цёмна-аліўкавага колеру. Цвіце летам, плады дае ў канцы лета і ў пачатку восені. Кветкі духмяныя.
Remove ads
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны па ўсёй Паўночнай і Сярэдняй Еўропе. Упершыню стала разводзіцца ў Швецыі.
Класіфікацыя
Таксанамічнае становішча
Від Канюшына ружовая уваходзіць у род Канюшына (Trifolium) трыбу Trifolieae падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
яшчэ 3 сямействы (па Сістэме APG II) |
яшчэ 27 трыб | яшчэ каля 300 відаў | ||||||||||||||||||
парадак Бабовакветныя | падсямейства Матыльковыя | род Канюшына | ||||||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Бабовыя | трыба Trifolieae | від Канюшына ружовая | |||||||||||||||||
яшчэ 45 парадкаў (па Сістэме APG II) | яшчэ 2 падсямействы | яшчэ 5 родаў | ||||||||||||||||||
Гаспадарчае значэнне і прымяненне
Канюшына ружовая — вельмі добры меданос і пылканос, мёдапрадуктыўнасць дасягае 125 кг з гектара пасеваў. Мёд высокай якасці, светлы. Пылок карычневы[5].
Галерэя
![]() |
![]() |
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 132. — 160 с. — 2 350 экз.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Абрикосов Х. Н. и др. Клевер // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 142. Архівавана 7 студзеня 2012.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads