Канюшына ружовая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Канюшына ружовая
Remove ads

Канюшына ружовая[1], Краснабай[2][3][4] (Trifólium hybrídum) — травяністая расліна; від роду Канюшына падсямейства Матыльковых сямейства Бабовыя.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Thumb
Канюшына ружовая (злева). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Канюшына ружовая— шматгадовая расліна з трубчастымі ўзыходзячымі галінастымі сцебламі вышынёй ад 30 да 80 см Лісточкі зваротнасэрцападобныя або авальныя. Кветкавыя галоўкі густыя, шарападобныя, на даўгаватых ножках, пазухавыя. Вяночак з белага пераходзіць у ружовы, а пры адцвітанні — у буры. Плод даўгаваты, плоскі, з тонкім каляплоднікам, змяшчае ад 1 да 3 насенін; цалкам спелыя — цёмна-аліўкавага колеру. Цвіце летам, плады дае ў канцы лета і ў пачатку восені. Кветкі духмяныя.

Remove ads

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны па ўсёй Паўночнай і Сярэдняй Еўропе. Упершыню стала разводзіцца ў Швецыі.

Класіфікацыя

Таксанамічнае становішча

Від Канюшына ружовая уваходзіць у род Канюшына (Trifolium) трыбу Trifolieae падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

  яшчэ 3 сямействы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 27 трыб   яшчэ каля 300 відаў
           
  парадак Бабовакветныя     падсямейства Матыльковыя     род Канюшына    
                   
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Бабовыя     трыба Trifolieae     від
Канюшына ружовая
             
  яшчэ 45 парадкаў (па Сістэме APG II)   яшчэ 2 падсямействы   яшчэ 5 родаў  
       

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

Канюшына ружовая — вельмі добры меданос і пылканос, мёдапрадуктыўнасць дасягае 125 кг з гектара пасеваў. Мёд высокай якасці, светлы. Пылок карычневы[5].

Галерэя

Thumb
Кветка
Thumb
Ліст

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 132. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  3. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  4. Абрикосов Х. Н. и др. Клевер // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 142. Архівавана 7 студзеня 2012.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads