Vivaldi
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Vivaldi (бел.: Вівальдзі) — прапрыетарны бясплатны кросплатформавы браўзер, створаны кампаніяй Vivaldi Technologies, заснаванай былым CEO і стваральнікам Opera Software Йонам Стефенсанам фон Тэчнерам.[8] Браўзер накіраваны на аматараў інтэрнэт-тэхналогій, карыстальнікаў, якім патрэбны больш, чым проста браўзер, і карыстальнікаў папярэдніх версій браўзера Opera, раззлаваных пераходам Opera з рухавіка Presto на Blink, што пазбавіла яго шматлікіх папулярных асаблівасцяў.[8][9] Vivaldi мае мэтай аднавіць старыя, папулярныя функцыі і асаблівасці Opera 12, дадаючы новыя. Браўзер абнаўляецца штотыднёва і здолеў павялічыць папулярнасць з моманту запуску першай тэставай версіі 27 студзеня 2015.[10]
Remove ads
Гісторыя
Гісторыя браўзера Vivaldi пачалася з стварэння былым CEO кампаніі Opera Software Йонам Стефенсанам фон Тэчнерам віртуальнай супольнасці Vivaldi Community.[11] Фон Тэчнер быў незадаволены тым, што Opera Software вырашыла закрыць супольнасць My Opera ў сакавіку 2014, бо ён меркаваў, што гэтая супольнасць дапамагла зрабіць браўзер Opera такім папулярным у свой час. Каб замяніць My Opera, фон Тэчнер запусціў аналагічную супольнасць з дыскусійным форумам, пляцоўкай для блогаў і іншымі вэб-сервісамі.
Пазней, 27 студзеня 2015, Vivaldi Technologies выпусціла першую тэставую версію браўзера Vivaldi.[10] За першыя 10 дзён пасля выпуску Vivaldi быў спампаваны 500 000 раз, што, па словах фон Тэчнера, было «вельмі вялікім лікам, асабліва калі ўлічыць, што гэта ўсё яшчэ тэставая версія».[12]
Выпуск стабільнай версіі 1.0 браўзера адбыўся 6 красавіка 2016 года[13].
У снежні 2021 года Vivaldi стаў першым вэб-браўзерам для аперацыйнай сістэмы Android Automotive, якая выкарыстоўваецца ў электрамабілях Polestar 2 шведскага вытворцы электрамабіляў Polestar[14]. У мэтах бяспекі браўзерам можна карыстацца, толькі калі аўтамабіль прыпаркаваны.
Remove ads
Асабістасці
Vivaldi мае мінімалістычны інтэрфейс з простымі шрыфтамі ды іконкамі, і каляровую схему, якая змяняецца суадносна з фонам і выглядам наведанай вэб-старонкі.[15] Браўзер таксама дазваляе карыстальнікам самастойна наладжваць знешні выгляд і размешчанне асобных элементаў[16], падтрымлівае групоўку ўкладак і жэсты камп’ютарнай мышшу.
Шэраг функцый, такіх як бакавая панэль, рэжым адлюстравання выяў на вэб-старонцы, нататкі, візуальныя ўкладкі, кошык з закрытымі ўкладкамі і шмат іншых былі перанесеныя з апошняй версіі браўзера Opera 12, зробленага на рухавічку Presto. Знешні выгляд браўзера Vivaldi таксама нагадвае Opera 12. Таксама Vivaldi мае беларускамоўны інтэрфейс.
Апошнія версіі Vivaldi маюць блакіроўшчык рэкламы і трэкераў, інтэграваны кліент электроннай пошты з падтрымкай пратаколаў IMAP і POP3, падтрымку пашырэнняў браўзера, якія выкарыстоўваюць WebExtensions API. Такім чынам, Vivaldi можа выкарыстоўваць пашырэнні, распрацаваныя для Google Chrome і Firefox, і карыстальнікі могуць усталёўваць пашырэнні непасрэдна з Інтэрнэт-крамы Chrome.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Vivaldi browser: Interview with Jon Stephenson von Tetzchner — 2016. Праверана 11 кастрычніка 2018.
- Vivaldi Tech Preview 1 Just Arrived — 2015. Праверана 26 лістапада 2020.
- Minor update (4) for Vivaldi Desktop Browser 7.6 — 2025. Праверана 8 кастрычніка 2025.
- Tetzchner J. v. Vivaldi 7.6 on Mobile: Smarter reading, better tabs, and a little polish where it counts — 2025. Праверана 10 кастрычніка 2025.
- Speed Dial and Tab fixes – Vivaldi Android Browser snapshot 3764.4 — 2025. Праверана 11 жніўня 2025.
- Custom search engine – Vivaldi iOS Browser snapshot 3767.4 — 2025. Праверана 11 жніўня 2025.
- It’s not Friday yet – Vivaldi Browser snapshot 3772.3 — 2025. Праверана 11 жніўня 2025.
- Shankland, Stephen. Ex-Opera CEO composes Vivaldi, a new Web browser. CNET. CBS Interactive (27 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы January 27, 2015.
- Minic, Ivan. Jon S. von Tetzchner: We will (re)create a browser you love.. Medium (10 лютага 2015).
- Dagenborg, Joachim. Vivaldi browser hits 500,000 downloads in first 10 days. Reuters (6 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы February 8, 2015. Праверана May 2, 2015.
- Shankland, Stephen. Ex-CEO picks up where Opera left off, launching Vivaldi site. CNET. CBS Interactive (23 студзеня 2014).
- Dagenborg, Joachim. Vivaldi browser hits 500,000 downloads in first 10 days. Reuters (6 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 February 2015. Праверана 2 May 2015.
- Vivaldi 1.0: Not for everybody, just you (англ.). Vivaldi Browser (6 красавіка 2016). Праверана 9 кастрычніка 2024.
- Vivaldi in Polestar: The first browser for Android Automotive OS (англ.). Vivaldi Browser (20 студзеня 2022). Праверана 9 кастрычніка 2024.
- Lardinois, Frederic. Vivaldi Is Quickly Becoming The Alternative Browser To Beat. TechCrunch (8 сакавіка 2015).
- Brinkmann, Martin. Latest Vivaldi snapshot introduces interface scaling. Ghacks (2 чэрвеня 2015). Праверана June 19, 2015.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
