Ігар Максімавіч Брылевіч

беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігар Максімавіч Брылевіч (нар. 4 ліпеня 1981, Пінск) — беларускі эканаміст, дзяржаўны дзеяч і дэпутат.

Хуткія факты Ігар Максімавіч Брылевіч ...

Біяграфія

Нарадзіўся 4 ліпеня 1981 года ў горадзе Пінску Брэсцкай вобласці[1].

Скончыў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Сусветная эканоміка і міжнародныя эканамічныя адносіны», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Антыкрызіснае кіраванне прадпрыемствам»[1].

Працаваў інжынерам па маркетынгу завода «Камертон» (г. Пінск); вядучым, галоўным спецыялістам, намеснікам начальніка аддзела эканомікі, выконваючым абавязкі намесніка старшыні па эканоміцы і фінансах, намеснікам старшыні Пінскага райвыканкама; дырэктарам філіяла «Невель» Пінскага мясакансервавага камбіната; старшынёй Пінскага райвыканкама[1].

Старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў[1].

Дэлегат VI і VII Усебеларускіх народных сходаў[1].

У 2024 годзе выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучаны ад Драгічынскага, Іванаўскага і Пінскага раёнаў)[1]. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве[1].

Член Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі; член Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па транспарце. З’яўляецца намеснікам кіраўнікоў рабочых груп Нацыянальнага сходу па супрацоўніцтве з парламентамі Мексіканскіх Злучаных Штатаў і асобных дзяржаў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, а таксама членам рабочай групы па супрацоўніцтве з Парламентам Кыргызскай Рэспублікі[1].

Член Беларускай партыі «Белая Русь», член Вышэйшага палітычнага Савета партыі і старшыня Савета Брэсцкага абласнога аддзялення, а таксама член РГА «Белая Русь»[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага аблвыканкама, Пінскага райвыканкама, Пінскага гарвыканкама, Пінскага раённага Савета дэпутатаў; узнагароджаны нагрудным знакам адрознення Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання «За заслугі ў сельскай гаспадарцы», юбілейнымі і памятнымі медалямі[1].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads