Ізбішча (Турынскі сельсавет)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ізбішча (Турынскі сельсавет)map
Remove ads

Ізбі́шча[1] (трансліт.: Izbišča, руск.: Избище) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, шляхецкая ўласнасць. Перад скасаваннем прыгоннага права вёска адносілася да маёнтка Падблонь, уласнасць Буяноўскай[2]. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Паводле перапісу 1960 года мела статус пасёлка.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1870 год — 18 жыхароў мужчынскага полу
  • 1897 год — 11 двароў, 85 жыхароў
  • 1908 год — 15 двароў, 111 жыхароў
  • 1917 год — 24 двары, 273 жыхары
  • 1960 год — 74 жыхары
  • 1999 год — 13 жыхароў
  • 2002 год — 6 двароў, 10 жыхароў
  • 2010 год — 11 жыхароў
  • 2019 год — 13 жыхароў[3]

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads