Імператрыца Сяачжуанвэнь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Імператрыца Сяачжуанвэнь
Remove ads

Бумбутай (манг.: Бумбутай; маньчж. {{{1}}}; кіт.: 布木布泰; 28 сакавіка 1613 — 27 студзеня 1688) — жонка Хунтайцзы  (руск.), якая паходзіла з харчынскага  (руск.) клану Барджыгінаў. Яна была на 21 год маладзейшая за мужа. У час валадарання яе сына, імператара Шуньчжы, насіла тытул Удовая імператрыца Жаашэн, а ў час валадарання яе ўнука, імператара Кансі, — тытул Вялікая ўдовая імператрыца Жаашэн.

Хуткія факты Імператрыца Сяачжуанвэнь, Нараджэнне ...

Як удовая імператрыца  (англ.) і вялікая ўдовая імператрыца  (англ.), яна мела значны ўплыў пры імператарскім двары Цын і карысталася вялікай павагай за сваю палітычную мудрасць і празорлівасць. Пасля смерці яна была пасмяротна ўдастоена тытула імператрыцы Сяачжуанвэнь, хоць пры жыцці яна ніколі не мела рангу імператрыцы.

Remove ads

Біяграфія

Паходжанне

  • Бацька: Чжайсан (寨桑), насіў тытул вана  (руск.) першага рангу (親王)
  • Маці: Балі (博禮; пам. 1654)
  • Чатыры старэйшыя браты
  • Адна старэйшая сястра
    • Галоўная жонка Харжол  (манг.) (1609—1641)

Эпоха Ванлі

Бумбутай нарадзілася ў восьмы дзень вісакоснага  (укр.) другога месячнага  (англ.) месяца ў 41-ы год праўлення імператара Ваньлі  (руск.), што ў перакладзе азначае 28 сакавіка 1613 года па Грыгарыянскім календары.

Эпоха Цяньмін

У сакавіку ці красавіку 1625 года Бумбутай стала адной з шматлікіх жонак Хунтайцзы  (руск.). Да гэтага 28 мая 1614 года манголы харчыны  (руск.) паслалі Хунтайцзы іншую жанчыну, Джэржэр, будучую імператрыцу Сяадуаньвэнь  (англ.), каб умацаваць адносіны паміж дынастыяй Цын і харчынамі. Старэйшая сястра Бумбутай, Харджол, будучая галоўная жонка Харжол  (манг.), выйдзе замуж за Хунтайцзы 6 снежня 1634 года.

Эпоха Чондэ

31 студзеня 1629 года Бумбутай нарадзіла чацвёртую дачку Хунтайцзы, прынцэсу Юнму  (в’етн.) першага рангу, 2 сакавіка 1632 года яго пятую дачку, прынцэсу Шухуэй  (кіт.) першага рангу, і 16 снежня 1633 года яго сёмую дачку, прынцэсу Шучжэ  (кіт.) першага рангу.

Калі ў жніўні 1636 года Хунтайцзы прысвоіў тытулы сваім пяці асноўным жонкам, Бумбутай была названа «жонкай Чжуан» з палаца Юнфу (永福宮).

15 сакавіка 1638 года жонка Чжуан нарадзіла дзевятага сына Хунтайцзы, Фуліня.

Эпоха Шуньчжы

Хунтайцзы памёр 21 верасня 1643 года, яго змяніў Фулінь, які быў узведзены на трон як імператар Шуньчжы. Бумбутай, як маці кіруючага імператара, была ўдастоена тытула «Святая Маці, удава-імператрыца» з ганаровым імем «Чжаашэн». Яе цётка Джэрджэр, як імператрыца-консорт папярэдняга імператара, таксама ўшаноўвалася як «імператрыца-маці, удава-імператрыца». Малодшы зводны брат Хунтайцзы, Даргонь  (руск.), быў прызначаны прынцам-рэгентам  (руск.), які будзе кіраваць ад імя імператара Шуньчжы, пакуль імператар не дасягне паўналецця. Пасля смерці Даргоня 31 снежня 1650 года імператар Шуньчжы пасмяротна пазбавіў яго княжацкага тытулу  (англ.) і загадаў эксгумаваць і знявечыць яго труп. Лічыцца — хоць і не пацвярджаецца гістарычнымі сведчаннямі — што ўдовая імператрыца Чжаашэн таемна выйшла замуж за Даргоня пасля смерці Хунтайцзы, паколькі левіратны шлюб  (англ.) быў распаўсюджаны сярод манголаў.

Эпоха Кансі

Удовая імператрыца Чжаашэн падчас праўлення свайго сына паводзіла сябе стрымана і мала ўмешвалася ў палітыку. Імператар Шуньчжы памёр 5 лютага 1661 года і яму ўспадкаваў яго трэці сын Сюанье, які ўступіў на трон як імператар Кансі. Як бабуля кіруючага імператара, яна была ўшанаваная тытулам «Вялікая ўдовая імператрыца Чжаашэн». Паколькі імператар на той момант быў непаўналетнім, чатыры рэгенты імператара Кансі  (англ.), прызначаныя імператарам Шуньчжы, кіравалі ад яго імя да яго паўналецця. У гэты час Вялікая ўдовая імператрыца Чжаашэн параіла свайму ўнуку вучыцца ў рэгентаў і ўзяла на сябе адказнасць за яго выхаванне пасля смерці маці імператара  (англ.).

Калі імператар Кансі вырас і пачаў сваё асабістае кіраванне ў 1667 годзе, ён адчуў пагрозу з-за моцнага ўплыву Абоя  (англ.), аднаго з чатырох рэгентаў. Праз два гады Вялікая ўдовая імператрыца Чжаашэн дапамагла свайму ўнуку ў яго планах пазбавіцца ад Абоя. Апошняга заманілі ў пастку (прымусілі сесці на зламанае крэсла), арыштавалі і адхілілі ад улады. На працягу ўсяго жыцця Бумбутай не падабалася жыць у Забароненым горадзе, нягледзячы на раскошныя ўмовы, якія ён прапаноўваў. Яна таксама адмовілася ад святкавання дня нараджэння, паколькі лічыла, што гэта будзе дорага каштаваць.

Калі восенню 1687 года Вялікая ўдовая імператрыца Чжаашэн захварэла, імператар Кансі асабіста клапаціўся пра сваю бабулю[2]. Яна памерла 27 студзеня 1688 года.

Remove ads

Партрэты

У сучаснай культуры

Літаратура

  • «Сяачжуан Мішы» (孝莊秘史), раман пра Бумбутай, напісаны Ян Хайвэем (Янам Хайвэем  (кіт.)).
  • «Малады імператар» (少年天子), раман пра імператара Шуньчжы, напісаны Лін Лі  (англ.).
  • «Зялёны Фенікс: Раман пра жанчыну, якая перарадзіла Азію, імператрыцу Сяачжуан», напісаны Эліс Пун  (ВД).

Тэлебачанне

  • Росквіт і падзенне дынастыі Цын  (англ.) — ганконгскі тэлесерыял пра гісторыю дынастыі Цын. Бумбутай з’яўляецца толькі ў першым сезоне, які выйшаў у эфір у 1987 годзе, яе гуляла Нора Мяа  (руск.).
  • Zhuangfei Yishi  (кіт.) (莊妃軼事) — кітайскі тэлесерыял 988 года пра Бумбутай, дзе галоўную ролю згуляла Бо Хань  (кіт.).
  • Yidai Huanghou Dayu'er  (англ.) (一代皇后大玉兒) — тайваньскі тэлесерыял 1992 года пра Бумбутай, дзе галоўную ролю згуляла Анджэла Пань  (англ.).
  • Прынцэса Новы Месяц  (руск.) (新月格格) — кітайскі рамантычны тэлесерыял 1995 года, які базуецца на рамане Цюн Яа. Ролю Бумбутай згуляла Лю Сюэ Хуа  (укр.).
  • Princess Huai-yu  (кіт.) (懷玉公主) — тайваньскі рамантычны тэлесерыял 2000 года. Ролю Бумбутай згуляла Лю Сюэ Хуа  (укр.).
  • Дынастыя Кансі  (англ.) — кітайскі тэлесерыял 2001 года пра імператара Кансі. Ролю Бумбутай згуляла Сіцын Гаава  (англ.).
  • Малады імператар  (кіт.) — кітайскі тэлесерыял 2003 года, заснаваны на рамане Лін Лі  (англ.) з Пань Хун  (англ.) у галоўнай ролі.
  • Раман у эпоху перамен  (англ.) — кітайскі тэлесерыял 2003 года, якія паказвае падзеі змены дынастыі Мін на дынастыю Цын. У ролі Бумбутай знялася Ню Лі  (кіт.).
  • Xiaozhuang Mishi  (англ.) — кітайскі тэлесерыял 2003 года пра Бумбутай з Нін Цзін  (руск.) у галоўнай ролі.
  • Huang Taizi Mishi  (англ.) — кітайскі тэлесерыял 2004 года пра Юньжэна  (руск.). У ролі Бумбутай знялася Лу Чжун  (англ.).
  • Sheizhu Chenfu (誰主沉浮) — кітайскі тэлесерыял 2005 года пра падзеі змены дынастыі Мін на дынастыю Цын. У ролі Бумбутай Лю Сяацын  (англ.).
  • Yanhua Sanyue (烟花三月) — кітайскі тэлесерыял 2005 года пра Налань Сіндэ. У ролі Бумбутай знялася Гуй Ялэй  (англ.).
  • Shaonian Kangxi  (кіт.) (少年康熙) — кітайскі тэлесерыял 2005 года пра Бумбутай и маладога імператара Кансі з Пань Хун  (англ.) і ў галоўных ролях and Дэн Чаа  (англ.).
  • Тайная гісторыя Кансі  (англ.) — кітайскі тэлесерыял 2006 года пра імператара Кансі. У ролі Бумбутай здымалася Ву Цяньцянь  (кіт.).
  • Da Qing Fengyun  (англ.) — кітайскі тэлесерыял 2006 года, заснаваны на гісторыі кахання паміж Бумбутай і Даргонем  (руск.) з Сюй Цын  (англ.) і Чжан Фэн’і  (англ.) ў галоўных ролях.
  • Жыццё і часы Стража  (англ.) — ганконгскі гістарычна-фантастычны тэлесерыял 2011 года. У ролі Бумбутай знялася Чын Хавэй  (кіт.).
  • Закаханая ва ўладу  (кіт.) — кітайскі тэлесерыял 2012 года, які распавядае пра жыццё Бумбутай у яе маладыя гады ў якасці кансорта Хунтайцзы і маці Шуньчжы. У галоўнай ролі здымалася Юань Шаньшань  (англ.).
  • Легенда пра Сяа Чжуан  (кіт.) — кітайскі тэлесерыял 2015 пра жыццё Бумбутай з Цзін Цянь  (англ.) у галоўнай ролі.
  • Кіраваць светам  (англ.) — кітайскі тэлесерыял 2015 года пра гісторыю Харжол  (манг.). У ролі Бумбутай знялася Цаа Мэнгэ.
  • Каралеўскі раман  (кіт.) — кітайскі тэлесерыял 2015 года, дзе ролю Бумбутай выконвала Юань Ён’і  (англ.). У гэтым серыяле постаць Бумбутай паказана як самая вялікая перашкода для кахання паміж імператарам Шуньчжы і наложніцай Дунго  (англ.).
  • Легенда пра жамчужыну дракона  (руск.) — кітайскі тэлесерыял 2017 года, дзе ролю Бумбутай у яе апошнія гады ў якасці Вялікай удовай імператрыцы ў эпоху Кансі сыграла Сіцын Гаава  (англ.).

Гульні

  • Europa Universalis IV  (англ.) — гэта вялікая стратэгічная відэагульня, на адным з экранаў загрузкі якой намаляваны Бумбутай.
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads