Інстытут кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інстытут кіраўніцкіх кадраў — структурнае падраздзяленне Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Размяшчаецца ў Мінску па адрасе Маскоўская вуліца, 17[1]. Інстытут ажыццяўляе падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў у сферы дзяржаўнага кіравання[1].
Remove ads
Гісторыя
Інстытут дзяржаўнага кіравання быў створаны ў 2000 годзе па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на базе факультэта менеджменту, які дзейнічаў з 1992 года[2]. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 года № 275 быў пераўтвораны з Інстытута дзяржаўнага кіравання ў Інстытут кіраўніцкіх кадраў[1].
Адукацыйная дзейнасць
Інстытут рыхтуе спецыялістаў на базе сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Падрыхтоўка вядзецца на дзвюх ступенях вышэйшай адукацыі і ўключае праграмы бакалаўрыяту і магістратуры[1].
Спецыяльнасці бакалаўрыяту
- Дзяржаўнае кіраванне і права (дзённая і завочная формы);
- Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка (дзённая і завочная формы);
- Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі (дзённая форма);
- Сацыяльныя камунікацыі ў дзяржаўным кіраванні (завочная форма);
- Інфармацыйна-аналітычнае забеспячэнне дзяржаўнага кіравання (завочная форма).
Магістратура
Падрыхтоўка ў магістратуры вядзецца ў навукова-арыентаванай форме па напрамках:
- Дзяржаўнае кіраванне;
- Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка;
- Дзяржаўнае кіраванне і права;
- Менеджмент.
Remove ads
Структура
У склад Інстытута ўваходзяць[1]:
- кафедра моўнай камунікацыі;
- кафедра канстытуцыйнага і адміністрацыйнага права;
- кафедра эканамічнай палітыкі і дзяржаўнага кіравання;
- кафедра грамадзянскага і гаспадарчага права;
- кафедра сацыяльна-гуманітарных і гісторыка-прававых дысцыплін;
- кафедра кіравання інфармацыйнымі рэсурсамі;
- кафедра фізічнай культуры;
- кафедра эканамічнага развіцця і менеджменту.
Кіраўніцтва[1]
- Сяргей Валер’евіч Апанасевіч — дырэктар
- Марына Аракелаўна Бабіцкая — намесніца дырэктара па вучэбнай рабоце
- Алена Генадзьеўна Дашкевіч — намесніца дырэктара па ідэалагічнай, выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях
- Таццяна Уладзіміраўна Жмакіна — намесніца дырэктара па навукова-метадычнай рабоце
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads