Іосіф Мітрафанавіч Кардовіч
партыйны і дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іо́сіф Мітрафа́навіч Кардо́віч (5 красавіка 1899, в. Друцк Магілёўскай губерні (цяпер Талачынскі раён Віцебскай вобласці), Расійская імперыя — 27 снежня 1967) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці, былы старшыня Магілёўскага аблвыканкама (1943—1948) і Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (1949—1953).
Remove ads
Біяграфія
У 1919 — 1925 гады служыў у РСЧА. Пасля працаваў старшынёй Друцкага сельскага савета.
З 1928 года працаваў у сістэме народнай адукацыі: паслядоўна быў загадчыкам Талочынскага, Дубровенскага, Лельчыцкага і Мсціслаўскага раённых аддзелаў народнай адукацыі.
З 1937 года быў намеснікам старшыні выканаўчага камітэта Мсціслаўскага раённага савета, праз год прызначаны старшынёй выканкама Горацкага райсавета.
У 1939 годзе быў прызначаны намеснікам старшыні Арганізацыйнага камітэта Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай па Магілёўскай вобласці, са студзеня 1940 года — намеснік старшыні Выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета.
Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў эвакуіраваны разам з сям'ёй, пасля восенню быў прызваны у арміі, удзельнічаў у абароне Магілёва, быў адным з кіраўніком абласнога штаба народнага апалчэння, трапіў у акружэнне, падчас выхаду з яго спаліў партыйны білет[1]. Амаль паўгода знаходзіўся ў турме НКУС, пасля хадатайства П. Панамарэнкі яго вызвалілі і адправілі сакратаром Бабруйскага падпольнага міжраённага камітэта КП(б)Беларусі[1], пасля быў упаўнаважаным ЦК КП(б) Беларусі па арганізацыі партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці. У верасні 1943 года ўзначаліў прадстаўніцтва ЦШПР на Бранскім фронце[2].
Пасля вызвалення Беларусі ў 1943—1948 гадах быў старшынёй Магілёўскага аблвыканкама.
З 1949 па 1953 года быў старшынёй Віцебскага аблвыканкама.
Пасля перанесенага інфаркту[1] ў 1953 годзе яго перавялі ў Мінск, дзе ён працаваў членам калегіі Міністэрства прамысловасці харчовых тавараў БССР, з 1954 года намеснік міністра прамысловасці мясных і малочных прадуктаў БССР.
З 1957 года працаваў у апараце Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.
Кандыдат у члены ЦК КПБ (1949—1952), член ЦК КПБ (1952—1954). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1951—1955), Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1946—1954).
Remove ads
Зноскі
- [Людмила СЕЛИЦКАЯ Не пахнут лилии войной...(руск.) // Беларусь сегодня : газета. — 2003.]
- Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе — Мінск: Беларусь, 2009. С. №41 (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads