Іпамея пурпуровая
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іпаме́я пурпуровая[1] (Ipomoea purpurea) — кветкавая расліна роду Іпамея (Ipomoea) сямейства Бярозкавыя (Convolvulaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Аднагадовая ліяна з павойным апушаным сцяблом даўжынёй да 3 метраў і болей[2]. Лісце простае, шырокае, авальнай або сэрцападобнай формы з вострай верхавінкай, на доўгіх чаранках, чаргаванае па даўжыні сцябла. Кветкі звычайна адзіночныя, буйныя, да 5 і болей[3] сантыметраў у дыяметры. Вяночак пурпуровы, ружовы, блакітны або амаль белы, з плямамі і палоскамі розных адценняў. Песцік з 2—3-паасобным рыльцам[2]. Плод — сухая каробачка.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана ва ўмераных тропіках Амерыкі. Заносны від у іншых рэгіёнах. Вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны. Месцамі расце як пустазелле. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[3]. На тэрыторыі Беларусі цвіце з чэрвеня па верасень[1].
Зноскі
- Ипомея пурпурная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads