Ісак Яфрэмавіч Баляслаўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ісак Яфрэмавіч Баляслаўскі
Remove ads

Ісак Яфрэмавіч Баляслаўскі (8 чэрвеня 1919, Залатаноша — 15 лютага 1977, Мінск) — савецкі шахматыст, заслужаны майстар спорту СССР (1948), міжнародны гросмайстар (1950), прэтэндэнт на сусветнае першынство, шахматны тэарэтык і трэнер. Чэмпіён Мінска (1951, 1953/54)[4], БССР па шахматах (1964). Заслужаны трэнер СССР (1964)[5].

Хуткія факты Ісак Яфрэмавіч Баляслаўскі, Краіны: ...
Remove ads

Біяграфія

Навучыўся гуляць у шахматы ў 9 гадоў.

У 1938, 1939 і 1940 гадах Баляслаўскі выйграў запар тры чэмпіянаты Украіны. У 1940 годзе дэбютаваў у чэмпіянаце СССР і падзяліў 5-6-е месцы з Міхаілам Бацвіннікам, але саступіў яму ў асабістай сустрэчы, і з тых часоў марыў узяць рэванш. У той час стыль Баляслаўскага быў агрэсіўны, а паводле гросмайстра Сала Флора — «занадта агрэсіўны». «Баляслаўскі найперш — выдатны тактык, але як стратэг ён яшчэ не зусім на вышыні», пісаў С. Флор у пачатку 1941 г.[6]

Пасля Баляслаўскі ўспамінаў, якія планы выношваў ён, малады славалюбівы майстар, у дачыненні да лідара савецкіх шахматыстаў Бацвінніка: «Вось я і вырашыў, што пры сістэматычнай працы над сабой змагу ў яго і выйграць. „Не такі страшны чорт, як яго малююць“. Пройгрышы Батвінніку двух партый у матч-турніры 1941 і партыі ў XIV чэмпіянаце краіны праз чатыры гады мяне ані не працверазіў. Мне здавалася, што я разумею гульню Бацвінніка, бачу яе моцныя і слабыя бакі. Я стаў рыхтавацца да сустрэчы з ім. Разумеў, вядома, што гэта шахматыст зусім іншага стылю, чым мой стыль тых гадоў. Але лічыў, што і ў мяне ёсць шанцы на перамогу».

У наступныя 10 гадоў Баляслаўскі пастаянна паляпшаў свае вынікі: у матч-турніры за званне абсалютнага чэмпіёна СССР (1941) заняў 4-е месца, у чэмпіянатах СССР: 1944 — 3-е, 1945 і 1947 — 2-е і, нарэшце, у 1950 — вяршыня спартыўных дасягненняў — у турніры прэтэндэнтаў на сусветнае першынство ён падзяліў 1-2-е месцы з Давідам Бранштэйнам. Быў прызначаны дадатковы матч паміж імі, і тут Баляслаўскі дапусціў псіхалагічную памылку — рыхтуючыся да матчу з Бранштэйнам, ён увесь час думаў пра матч з Бацвіннікам. Толькі адно ачко саступіў ён Бранштэйну (6,5:7,5), але кошт гэтага ачка быў велізарны — матч за званне чэмпіёна свету, які так і застаўся марай.

У канцы 1951 года Баляслаўскі пераехаў з Расіі ў Беларусь (Мінск) і адразу ўключыўся ў шахматнае жыццё рэспублікі: гуляў у чэмпіянатах Мінска, дзяліўся вопытам з маладымі шахматыстамі, вёў шахматны аддзел у газеце «Звязда»[4]. 1953 годзе яго трэнерам-секундантам быў Аляксей Сакольскі[7]. Удзельнічаў у турніры прэтэндэнтаў (Цюрых, 1953), паспяхова гуляў у шэрагу турніраў — Бухарэсце (1953), Стакгольме (1964), Дэбрэцэне (1961). Аднак усё большую схільнасць выяўляў ён да трэнерскай працы. У 37 гадоў Ісак Баляслаўскі быў секундантам Васіля Смыслова на пераможным для Смыслова турніры прэтэндэнтаў (1956), а праз тры гады па дапамогу да яго звярнуўся Тыгран Петрасян. Іх садружнасць была доўгай і плённай. У 1963 Петрасян перамог Міхаіла Бацвінніка і стаў чэмпіёнам свету, а праз 3 гады абараніў тытул у барацьбе з Барысам Спаскім.

У 1954 годзе Баляслаўскі быў прызначаны старшым трэнерам зборнай СССР па шахматам, у 1967 годзе — трэнерам Беларускай Рэспубліканскай школы вышэйшага спартыўнага майстэрства[5]. Сярод вядомых шахматыстаў, якіх ён апякаў у Мінску, — Альберт Капенгут і Кіра Зварыкіна.

Баляслаўскі вылучаўся фенаменальнай памяццю, энцыклапедычнымі ведамі, добразычлівасцю і сціпласцю. Бранштэйн называў яго «сапраўдным мастаком шахмат». Многіх сучаснікаў прывабліваў камбінацыйны стыль гульні Баляслаўскага.

Быў тэарэтыкам шахматнай гульні. Распрацаваў шэраг сістэм у сіцыліянскай  (руск.) і стараіндыйскай  (руск.) абаронах[5].

Памёр у Мінску ва ўзросце 57 гадоў.

Remove ads

Кнігі

• Избранные партии. — Москва : Физкультура и спорт, 1957. — 254 с.
• Руководство по шахматам : (Занятия по теории, методике и практике шахмат для подготовки шахматистов первого разряда). — Москва; Тула, 1965. 86 с. В соавторстве с В. А. Алаторцевым и Я. Г. Рохлиным.
• Петросян — Спасский, 1969. — Москва : Физкультура и спорт, 1970. — 184 с., [16] л. ил. В соавторстве с И. З. Бондаревским.
Remove ads

Зноскі

1. Deutsche Nationalbibliothek Record #107618265 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.

2. Bibliothèque nationale de France Isaak Efremovič Boleslavskij // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #107618265 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

4. Болеславский Исаак Ефремович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 70. — 737 с.
5. Алексей Сокольский (руск.) // Федэрацыя шахмат Расіі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads