Іхтамнет

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іхтамнет (ад рус. Их там нет — іх там няма) — рускамоўны мем і неалагізм, які ўзнік праз пастаяннае адмаўленне Расіяй сваёй вайсковай прысутнасці ў гібрыдных войнах супраць асобных краін і, перш за ўсё, — падчас інтэрвенцыі ў Крыме і ў канфлікце на ўсходзе Украіны. У СМІ тэрмін набыў папулярнасць і стаў агульнай назвай кадравых расійскіх вайскоўцаў без знакаў распазнання, якія бяруць удзел у баявых дзеяннях за мяжой[1][2][3]. Упершыню паняцце «іхтамнет» у гісторыі сучаснай Расіі было сфармулявана прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным 5 сакавіка 2014 года на прэс-канферэнцыі ў адказ на пытанне аб прыналежнасці вайскоўцаў, якія ажыццяўлялі ваенную аперацыю на тэрыторыі Крыма. Ён заявіў, што расійскіх салдат там няма[4][5]. Пазней тэзіс аб адсутнасці расійскіх войскаў паўтораны Пуціным і аб удзеле расійскіх войскаў ва ўзброеным канфлікце на Данбасе[6].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. "Іхтамнєт": у Росії розповіли про захопленого у полон на Донбасі розвідника Агеєва. розслідування(укр.). Праверана 2017-08-21.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads