Аднацветка

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Аднацветка
Remove ads

Аднацветка[1] (Moneses) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства Верасовыя (Ericaceae) (паводле іншай класіфікацыі — грушанкавых (Pyrolaceae)).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Вядомы 1 від — аднацветка аднакветная (або аднакветкавая[1]) (Moneses uniflora).

Вышыня расліны 5—17 см. Карэнішча паўзучае. Сцябло голае, тонкарабрыстае, лісце супраціўнае, чаранковае, круглавата-яйцападобнае з клінападобнай асновай, скучанае ў ніжняй частцы сцябла. Кветкі адзіночныя, 5-пялёсткавыя, буйныя, белыя, духмяныя, у пачатку цвіцення паніклыя на верхавінках кветаносаў, Плод — шарападобная гладкая шматнасенная каробачка. Цвіце ў чэрвені—ліпені.

Remove ads

Арэал і экалогія

Аднацветка аднакветная пашырана ва ўмераных і халодных зонах Паўночнага паўшар’я: у таежнай зоне. На тэрыторыі Беларусі — пераважна ў паўночных раёнах. Расце ў яловых і хваёвых лясах (імшыстых і чарнічных), на купінах нізінных і пераходных балот.

Значэнне і выкарыстанне

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 85. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads