Айрагола
горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Айраго́ла[2], часам Эйраго́ла[3][заўв 1], таксама Арогала (літ.: Ariogala) — горад у цэнтральнай Літве. Уваходзіць у склад Расейнскага раёна Ковенскага павета, за 31 км ад Расейны і за 46 км ад Кейданоў. Праз Айраголу цячэ рака Дубіса, прыток Нёмана. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.
Remove ads
Гісторыя
У XIII-XIV стст. тут быў добра ўмацаваны драўляны замак. Перыядычна яго атакавалі крыжакі, але ўзяць здолелі толькі ў 1382 годзе.
Айрагола (ст.-бел. Ойрагола, Ойракгола)[2] была сталіцай аднаго з паветаў Жамойцкага староства, належала да дамена вялікіх князёў літоўскіх.
У 1792 годзе кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў гораду магдэбургскае права. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года горад трапіў у склад Расійскай імперыі.
З 1918 года ў складзе незалежнай Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. З 1990 года ў адноўленай незалежнай Літве.
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads