Акты Віленскай археаграфічнай камісіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Акты Віленскай археаграфічнай камісіі (АВАК; руск. дарэф. Акты, издаваемые Виленскою археографическою коммиссіею) — шматтомны збор дакументаў па гісторыі Беларусі і Літвы XIV—XIX стагоддзяў. Выдадзены ў Вільні ў 1865—1915 гадах (тамы 1—39)[1].
Remove ads
Змест
У выданні сабраны дакументы на старабеларускай, рускай, польскай і лацінскай мовах. Яны асвятляюць палітычную, сацыяльна-эканамічную і царкоўную гісторыю, а таксама этнаграфію[1].
Матэрыялы зборнікаў падабраны і класіфікаваны па фармальнай прыкмеце[2]:
- Тамы 1, 2, 9, 17, 18, 21, 22 — змяшчаюць матэрыялы земскіх і копных судоў, якія асвятляюць розныя пытанні гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVIII стагоддзях (звесткі пра стан земляробства, становішча сялян, іх сацыяльнае расслаенне і інш.).
- Тамы 3—8, 23—24, 26—28, 30, 32, 36 — уключаюць матэрыялы гарадскіх судоў і магістратаў Мінска, Гродна, Вільні, Брэста і інш. Яны змяшчаюць звесткі пра гарадское самакіраванне, стан рамяства і гандлю.
- Тамы 35, 38 — публікацыя каштоўных інвентароў старостваў, маёнткаў, фальваркаў і вёсак за XVIII стагоддзе.
Асобныя тамы прысвечаны канкрэтным гістарычным падзеям і з’явам:
- Том 16 — дакументы, прысвечаныя царкоўнай уніі.
- Том 34 — матэрыялы пра вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў.
- Том 37 — дакументы і матэрыялы пра вайну 1812 года.
Remove ads
Ацэнка
Выданне мела на мэце сцвердзіць справядлівасць далучэння Беларусі і Літвы да Расійскай імперыі, прапагандаваць ідэю пра «спрадвечна рускі» характар ВКЛ. Нягледзячы на недахопы (тэндэнцыйнасць падбору матэрыялаў, недакладнасці перадачы тэкстаў, друкарскія памылкі) мае вялікую каштоўнасць як крыніца па гісторыі Беларусі[1].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
