Алена Канстанцінаўна Лябецкая

дзяячка беларускага руху Заходняй Беларусі (1903—1982) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алена Канстанцінаўна Лябецкая (2 (15) ліпеня 1903, Лягуцева[d], Літоўскае генерал-губернатарства28 студзеня 1982(1982-01-28)) — беларуская палітычная і грамадская дзяячка, мемуарыстка.

Хуткія факты Алена Канстанцінаўна Лябецкая, Род дзейнасці ...

Актывістка Таварыства беларускай школы (ТБШ) у Заходняй Беларусі. Жонка палітыка Паўла Крынчыка. З лістапада 1927 года сакратарка Слонімскай акруговай управы ТБШ. За сваю дзейнасць арыштавана польскімі ўладамі ў 1928 годзе. У 1929 годзе дэлегат 1-га антыфашысцкага кангрэса ў Берліне; дэлегат Еўрапейскага сялянскага кангрэса. Зноў арыштавана ў лютым 1930 года; асуджана на 6 гадоў зняволення.

З 1933 года ў выніку абмену палітвязнямі ў БССР. Працавала ў ЦК Міжнароднай арганізацыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі Беларусі. Арыштавана НКУС 14 кастрычніка 1937 года, асуджана як «агент разведвальных органаў буржуазнай Польшчы» да 5 гадоў лагераў. Адбывала пакаранне ў лагеры ва Усходняй Сібіры.

Вярнулася на Слонімшчыну ў 1947 годзе, рэабілітавана ў 1956 годзе[1]. У пасляваенны час пісала ўспаміны.

Remove ads

Творы

  • Дзейнасць гурткоў «Таварыства беларускай школы» // У суровыя гады падполля. Мн., 1958;
  • Иного пути не было // Вильнюсское подполье. — Вильнюс, 1966.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads