Алена Міхайлаўна Підгрушная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алена Міхайлаўна Підгрушная (укр.: Олена Миха́йлівна Підгру́шна; 9 студзеня 1987, Лягніца) — украінская біятланістка, алімпійская чэмпіёнка 2014 года ў эстафеце, чэмпіёнка свету ў спрынце 2013 Нове-Места-на-Мораве,[2] майстар спорту міжнароднага класа, 5-разовая чэмпіёнка Еўропы, чэмпіён Еўропы 2009 года ў эстафеце, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў (2007, эстафета), бронзавы прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў (2006, індывідуальная гонка), пераможца і прызёр этапаў Кубка свету па біятлоне ў эстафетах.
Узнагароджана ордэнам княгіні Вольгі III ступені (за важны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю фізічнай культуры і спорту ва Украіне, дасягненне высокіх спартыўных вынікаў і шматгадовую плённую прафесійную дзейнасць)[3].
Remove ads
Біяграфія
Алена Підгрушная нарадзілася 9 студзеня 1987 года ў Легніцы. Выступае за спартыўнае таварыства «Колас». Першы і цяперашні трэнер — Ігар Пачынок, трэнер (зборнай) — Яўген Калупаеў. Сярод спартыўных дасягненняў — залаты прызёр этапу Кубка свету 2009 у Рупольдзінгу (эстафета), бронзавы прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў і юнакоў 2006, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 2007 сярод юніёрак, залатая медалістка ў складзе эстафетнай каманды чэмпіянату Еўропы 2009 года (г. Уфа, Расія), сярэбраная медалістка ў складзе эстафетнай каманды чэмпіянату Еўропы 2010 года (г. Отэпя, Эстонія).
На чэмпіянаце свету 2011 года ў Ханты-Мансійску атрымала «срэбра» у эстафеце 4х6 км, аднак з-за парушэнні антыдопінгавых правілаў Аксанай Хвастэнка Міжнародны саюз біятланістаў пазбавіў украінскую жаночую эстафетную чацвёрку другога месца ў гонцы чэмпіянату свету па біятлоне 2011.[4] Скончыла Цярнопальскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт (выкладчык фізічнай культуры і спорту).
У 2013 годзе пабралася шлюбам з праварадыкальным дэпутатам Вярхоўнай Рады Аляксеем Кайдай[5]. У тым жа годзе, стаўшы ў складзе эстафетнай каманды пераможцай другога этапу кубка свету па біятлоне, Підгрушная, фінішыруючы на апошнім этапе, узяла сцяг, які быў падораны заўзятарамі зборнай[6] і прайшоў разам з імі эстафету па мностве гарадоў Украіны. Характэрна, што лозунг «Разом до перемоги» (Разам да перамогі), які з’явіўся на сцягу яшчэ ўлетку 2013 супаў з апазіцыйным лозунгам прынятым пазней актывістамі Еўрамайдана,[7] а на цырымоніі ўзнагароджання ўкраінскія біятланісткі выказалі падтрымку Еўрамайдана, што было аспрэчана афіцыйным сайтам федэрацыі біятлону Украіны[8].
Remove ads
Зноскі
- Елена Пидгрушная Архівавана 26 чэрвеня 2014.
- Пидгрушная выграла спринт на ЧМ по биатлону, Зайцева — 4-я . «Газета.Ru» (9 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2013. Праверана 10 лютага 2013.
- Украинские биатлонистки посвятили свою победу Евромайдана(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2013. Праверана 21 лютага 2014.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads