Алена Яўгенаўна Лапцева
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алена Яўгенаўна Лапцева (нар. 13 жніўня 1972, г. Светлагорск) — дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 13 жніўня 1972 года ў г. Светлагорску Гомельскай вобласці[1].
Скончыла Гомельскі кааператыўны інстытут па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне ў гандлі і грамадскім харчаванні»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Антыкрызіснае кіраванне прадпрыемствам»[1].
Працавала ў Светлагорскім раённым спажывецкім таварыстве, дзе прайшла шлях ад прадаўца да першага намесніка старшыні праўлення; дырэктарам, намеснікам дырэктара ПВКУП «Карына»; першым намеснікам старшыні праўлення Гомельскага райспажыўтаварыства; старшынёй праўлення Светлагорскага райспажыўтаварыства, а пасля рэарганізацыі — дырэктарам Светлагорскай філіяла Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства[1].
Выбіралася дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання, дэпутатам Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў 25, 26, 27, 28-га скліканняў[1].
Член Беларускай партыі «Белая Русь», грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын»[1].
У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Светлагорскай акругі № 46. Член Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана ганаровымі граматамі Белкаапсаюза, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, Гомельскай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў гандлю спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва, Гомельскага аблспажыўсаюза, Гомельскага аблспажыўтаварыства, Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта, Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў. Мае Падзяку Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].
Узнагароджана нагруднымі знакамі «Выдатнік спажывецкай кааперацыі Беларусі», «Выдатнік гандлю Рэспублікі Беларусь». Ганаровы грамадзянін Светлагорскага раёна[1].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads