Алесь Стаховіч

беларускі пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алесь (Аляксандр Іосіфавіч) Стахо́віч[1] (3 ліпеня 1907, в. Кашына, Аршанскі павет, Магілёўская губерня — 7 лютага 1956) — беларускі савецкі пісьменнік. Бацька архітэктара Алега Стаховіча.

Хуткія факты Алесь Стаховіч, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 3 ліпеня 1907 года ў в. Кашына Аршанскага павета Магілёўскай губерні (цяпер — Аршанскі раён Віцебскай вобласці).

Сярэднюю школу скончыў у Оршы ў 1923 годзе. Тады ж уступіў у камсамол і быў накіраваны на камсамольскую работу — спачатку ў Оршу, потым у Мсціслаўскі райкам камсамола. Працаваў загадчыкам аддзелаў культуры і прапаганды ў Крупскім, Талачынскім, Жлобінскім райкамах партыі. Быў начальнікам палітаддзела ў саўгасах «Горкі-Апчак», «Старчыцы», інструктарам ЦК КПБ. 3 1938 года — адказны сакратар рэдакцыі часопіса «Полымя». Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, пайшоў на фронт, працаваў у армейскіх газетах. Пасля вайны на творчай рабоце.

Памёр 7 лютага 1956 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Remove ads

Творчасць

Друкавацца А. Стаховіч пачаў у 1928 годзе ў газеце «Чырвоная змена». У 1930 годзе ў часопісе «Беларуская работніца і сялянка» апублікавана яго першае апавяданне «Яе шлях». Пісаў нарысы, фельетоны, невялікія апавяданні. Першая кніга яго апавяданняў «Маленькія героі» (1939 год) прысвечана дзецям. Пра даваеннае і пасляваеннае жыццё расказаў у аповесці «Пампей Шчупак», раманах «Пад мірным небам», «Шырокія гарызонты». Гэтыя творы, актуальныя па тэматыцы, не вылучаліся пастаноўкай вострых праблем. Наадварот, усе складанасці жыцця калгаснікаў напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд тут прыхарошаны. У яго творах назіраецца даніна пануючай тады ў мастацтве тэорыі бесканфліктнасці. Аповесць А. Стаховіча «Шумяць лясы» прысвечана партызанскай барацьбе на тэрыторыі Беларусі. У 1951 годзе выйшла апавяданне для дзяцей «Залаты карп»[1].

Пераклаў на беларускую мову «Аповесць пра сапраўднага чалавека» Б. Палявога і інш. Творы А. Стаховіча выдаваліся на рускай і польскай мовах.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі «Знак Пашаны», медалямі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads