Альбер Глез
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альбер Глез (фр. Albert Gleizes; 8 снежня 1881, Парыж — 23 чэрвеня 1953, Авіньён) — французскі мастак, філосаф і тэарэтык кубізму.
Глезу быў дваццаць адзін год, калі яго праца «La Seine à Asnières» была выстаўлена на «Société Nationale des Beaux-Arts», у 1902 годзе. У наступным годзе Глез выставіў дзве карціны на Восеньскім салоне. У 1905 годзе ён стаў адным з заснавальнікаў «Асацыяцыі Эрнеста Рэнана» — саюза студэнтаў супраць ваеннай прапаганды. У 1906 годзе ў Музеі прыгожых мастацтваў у Ліёне (Salon de la Société des Nationale Beaux-Arts), Глез выставіў працу «Рынкавы дзень у прыгарадзе». Да 1907 года яго стыль зрабіўся больш падобным да постымпрэсіянізму з моцным ухілам у натуралізм і сімвалізм.
Пад уплывам Жана Мэцэнжэ і Анры Ле Факонье мастак выпрацоўвае ў 1908—1909 гадах геаметрычна спрошчаны стыль жывапісу. У 1910—1911 гадах Глез выстаўляе свае так званыя «вуглаватыя» карціны ў Салоне Незалежных у Парыжы. Пасля гэтага ён усё бліжэй і бліжэй падыходзіць да аналітычнага кубізму, што паказвае палатно «Размолванне збожжа» (1912, Нью-Ёрк, музей Саламона Р. Гугенхайма). У 1914 годзе Глез звяртаецца да сінтэтычнага кубізму. У 1915 годзе ён стварае свае першыя абстрактныя карціны, якія склаліся да 1931—1932 у Кампазіцыі рытму (Compositions rythmees).
Глез у 1912 годзе ўвёў ва ўжытак тэрмін «кубізм». У 1951 годзе мастаку прысуджаецца Гран-пры на біенале ў Ментане.
Remove ads
Зноскі
- Albert Gleizes — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- Blumberg N. Albert Gleizes // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Archives de Paris — С. 23. Праверана 31 сакавіка 2023.
- Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- Union List of Artist Names — 2019. Праверана 21 мая 2021.
- https://www.tate.org.uk/art/art-terms/a/abbaye-de-creteil Праверана 13 кастрычніка 2018.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
