Альфрэд Вернер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Альфрэд Вернер
Remove ads

Альфрэд Вернер (ням.: Alfred Werner; 12 снежня 1866, Мюлуз — 15 лістапада 1919, Цюрых) — швейцарскі хімік, стваральнік каардынацыйнай тэорыі, якая легла ў аснову хіміі комплексных злучэнняў, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1913).

Хуткія факты Альфрэд Вернер, Дата нараджэння ...
Thumb
Альфрэд Вернер
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў французскім Эльзасе ў сям’і токара; неўзабаве пасля яго нараджэння бацька купіў ферму і заняўся развядзеннем племянной жывёлы. Пасля заканчэння тэхнічнага вучылішча ў 1885 годзе быў прызваны на гадавую вайсковую службу ў нямецкай арміі (Эльзас быў анексаваны Германіяй у 1871 годзе). Служыў у Карлсруэ, дзе ў вольны час наведваў лекцыі ў Вышэйшай тэхнічнай школе. Пасля службы Вернер вырашыў не вяртацца ў Эльзас і паступіў у Тэхналагічны інстытут у Цюрыху, які скончыў у 1889 годзе з дыплом хіміка-тэхнолага.

У 1890—1891 гадах працаваў у хіміка-тэхнічнай лабараторыі інстытута на пасадзе асістэнта. У 1890 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Аб прасторавым размеркаванні атамаў у злучэннях азоту». У 1891—1892 гадах стажыраваўся ў лабараторыі М. Бертло ў Калеж дэ Франс (Парыж).

У 1892 годзе атрымаў пасаду прыват-дацэнта ў Тэхналагічным інстытуце. У 1893—1915 — прафесар арганічнай хіміі ў Цюрыхскім універсітэце, з 1909 — дырэктар Хімічнага інстытута гэтага ўніверсітэта. У 1895 годзе атрымаў швейцарскае грамадзянства.

Атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі 1913 «у знак прызнання яго работ аб прыродзе сувязяў атамаў у малекулах». Узнагароджаны медалём Леблана Французскага хімічнага таварыства. Член Брытанскага хімічнага таварыства, Гётынгенскай акадэміі навук і шэрагу іншых навуковых таварыстваў.

Remove ads

Зноскі

1. Kauffman G. B. Alfred Werner // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Alfred Werner // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Národní autority České republiky Праверана 25 жніўня 2024.

4. Вернер Альфред // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

5. Вернер Альфред // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

6. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.

7. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads