Аляксандр Аляксандравіч Малабіцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Аляксандравіч Малабіцкі (нар. 25 красавіка 1977, г. Жлобін) — беларускі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 25 красавіка 1977 года ў г. Жлобіне Гомельскай вобласці[1].
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту па спецыяльнасці «Тэхналогія і абсталяванне высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі матэрыялаў»; Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога па спецыяльнасці «Металургічныя працэсы і матэрыялаапрацоўка»; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Камунікацыя ў сферы грамадскіх сувязей»[1].
Працаваў памочнікам майстра, начальнікам змены рамонтна-механічнага цэха, майстрам вытворчага навучання ў навучальным цэнтры, інжынерам 2-й катэгорыі, інжынерам 1-й катэгорыі аддзела развіцця і ацэнкі дзейнасці персаналу, намеснікам начальніка, начальнікам аддзела інфармацыі, ідэалогіі і развіцця персаналу Беларускага металургічнага завода[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Жлобінскай акругі № 40. Член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы[1].
Remove ads
Сям’я
Жанаты, мае двух сыноў.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads