Аляксандр Аляксандравіч Падзерачоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Аляксандравіч Падзерачоў (нар. 31 ліпеня 1975 Гомель, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Разыгрываючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь па баскетболе.
Remove ads
Біяграфія
Выхаванец гомельскай СДЮШАР № 9. Першы тренер — Святлана Уладзіміраўна Валашчук. У далейшым навучаўся баскетболу пад кіраўніцтвам Леаніда Мікалаевіча Макарэвіча, Валянціна Пятровіча Вароніна, Барыса Андрэевіча Царыкава[2][3]. Выступаў за клубы Гомеля, а таксама за «Лакаматыў-КіС» (Віцебск), «Гродна-93», АЗАА (Асіповічы).
Быў галоўным трэнерам клубаў «Сож» (Гомель), РДВАР (Мінск), РЦАП-СДЮШАР (Мінск), «Цмокі-Мінск-2», юнацкай (U-16) і юніёрскай (U-18) зборнай Беларусі. У 2014 годзе быў асістэнтам Душана Гвоздзіча ў мужчынскай зборнай Беларусі[4]. У ліпені 2024 года прызначаны галоўным трэнерам БК «Мінск»[5].
28 верасня 2024 года адбыўся першы афіцыйны матч як галоўнага трэнера БК «Мінск», ў якім каманда перамагла каманду «Рубон» (Віцебск) з лікам 71 : 67[6]. 24 лістапада 2024 года каманда «Мінск» прайграла «Гродна-93» у фінале Кубка Беларусі, стаўшы сярэбраным прызёрам[7]. Па выніках сезона 2024/25 баскетбольная каманда Мінска заняла другое месца ў чэмпіянаце Беларусі[8][9]. Па заканчэнні сезона пакінуў мінскі клуб[10].
У жніўні 2025 года ўвайшоў у трэнерскі штаб мужчынскай каманды «Гомельскія рысі»[11].
Remove ads
Кар’ера баскетбаліста
- 1992—1993 — Гомель
- 1993—1994 — Сож-Пластык (Гомель)
- 1994—1998 — Сож (Гомель)
- 1998—1999 — Гомельскія рысі
- 1999—2004 — Спартак-Кандытар (Гомель)
- 2004—2006 — Лакаматыў-КіС (Віцебск)
- 2006—2007 — Гродна-93
- 2007—2008 — АЗАА (Асіповічы)
- 2008—2011 — Сож (Гомель)
Кар’ера трэнера
- 2008—2009 — Сож (Гомель) (гуляючы трэнер)
- 2010—2011 — Сож (Гомель) (гуляючы трэнер)
- 2011—2012 — ГАЦАР-Сож (Гомель) (другі трэнер)
- 2012—2013 — Сож (Гомель)
- 2013—2014 — Сож-ГДУ (Гомель)
- 2014 — Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе (другі трэнер)
- 2014—2015 — ГАЦАР-Сож (Гомель)
- 2015—2016 — ГАЦАР-Зборная Гомельскай вобласці
- 2015—2016 — Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе U-18
- 2016—2017 — РДВАР (Мінск)
- 2016—2017 — Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе U-16
- 2017—2019 — РЦАП-СДЮШАР (Мінск)
- 2017—2019 — Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе U-18
- 2019—2020 — Цмокі-Мінск (маладзёжная каманда)
- 2020—2022 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) (другі трэнер)
- 2021—2022 — Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе U-20 (другі трэнер)[12]
- 2022—2024 — Мінск (рэзервовая каманда) (другі трэнер)
- 2022 — Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе U-16 (другі трэнер)[13]
- 2024—2025 — Мінск
- з 2025 — Гомельскія рысі (другі трэнер)
Дасягненні
У якасці баскетбаліста
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 1999/2000, 2001/2002, 2006/2007, 2007/2008.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2000/2001, 2004/2005.
Фіналіст Кубка Беларусі (4): 2000, 2001, 2002, 2004.
Бронзавы прызёр Кубка Беларусі (4): 1999, 2005, 2006, 2007.
У якасці трэнера
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2024/2025.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2012/2013.
Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2024.
Бронзавы прызёр Кубка Беларусі (1): 2013.
Remove ads
Зноскі
- Aliaksandr Padzerachou // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- Grunis Cup. 2020. Страница игры. belarus.basketball. Праверана 3 кастрычніка 2024.
- Гродно-93 – обладатель XXVIII BETERA-Кубка Республики Беларусь(нявызн.). Белорусская федерация баскетбола. Праверана 26 лістапада 2024.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
